Славіцца працай зямля Капаткевічаў. У мінулую суботу Капаткевічы шырока адзначылі 450-годдзе. 21.by

Славіцца працай зямля Капаткевічаў. У мінулую суботу Капаткевічы шырока адзначылі 450-годдзе

05.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9420

Далёка не кожны населены пункт нашага Палескага краю можа ганарыцца стагоддзямі свайго жыцця. А Капаткевічы – у ліку старажылаў, бо днямі іх летапіс адкрыў новую главу – 450 гадоў. Дзве даты аб’яднаны ў вялікім святкаванні – юбілей і 74-я гадавіна вызвалення гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


IMG_9894

IMG_9943

Дождж не быў перашкодай для той амаль тысячы капаткевічан, што сабраліся ў тую суботнюю раніцу на гарадской плошчы. Да пачатку свята гасцей віталі выставы мясцовых майстроў. Карціны, пано і ілюстрацыі выхаванцаў мясцовай школы мастацтваў, Сяргея Ліна, Леаніда Красоўскага і Анатоля Кушнера прапанаваліся на ганку кінатэатра. А ў фае размясціліся выставы дэкаратыўнай творчасці Юліі Вашковай, Зоі Салехавай, Юліі Калінічэнка, Ганны Вінаградавай, Святланы Цылько, Аляксея Занкевіча, Таццяны Яцук і Ірыны Пустоцінай.


IMG_9326

IMG_9315

Выпечкай і кулінарнымі вырабамі заманьвалі гандлёвыя палаткі аграсядзібы “Матчына хата” КСУП “Капаткевічы” і райспажыўтаварыства.


IMG_9482

Спрадвеку ў Капаткевічах мірна і плённа жылі і працавалі людзі розных веравызнанняў. Раней у пасёлку дзейнічалі не толькі праваслаўны храм, але і касцёл і сінагога. Захоўваючы традыцыі, мерапрыемства распачалося малебнам.

Адзначаючы менавіта эканамічны складальнік гарадскога пасёлка ў развіцці Петрыкаўшчыны, яе культурныя традыцыі і сучасныя тэндэнцыі,  удзельнікаў свята вітала намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Наталля Чарняўская.

Хлеб-соль і сімвалічныя снапы ў харэаграфічнай кампазіцыі падарылі ўсім жыхарам Капаткевічаў выхаванцы дзіцячага ўзорнага ансамбля танца “Верасок”. Хлопцы і дзяўчаты сталі сапраўдным упрыгожаннем свята, больш дзясятка разоў выходзячы на плошчу ў розных касцюмах і танцах, дэманструючы свае адметныя здольнасці, якія неаднаразова мелі найвышэйшыя адзнакі нават і ў рэспубліканскіх конкурсах.


IMG_0231

IMG_0127

IMG_0111

IMG_0080

Гонар краю – яго людзі. І Капаткевічы надзіва імі багатыя. Слаўная гісторыя пасёлка гадоў Вялікай Айчыннай вайны напісана подзвігамі партызанскіх брыгад,  гераізмам чырвонаармейцаў на лініі фронту, зруйнаванымі полымем сядзібамі і выгнанымі мірнымі жыхарамі.

А сёння славу Радзіме прыносяць яе працаўнікі. Дырэктар КСУП “Капаткевічы” Аляксандр Пінчук урычыў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі лепшым працаўнікам – Анатолю Харланаву, Васілю Каліцьку, Мікалаю Мачуку, Наталлі Акунец і Алене Палуян.


IMG_9608

Кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі гарпасёлка, у гэты дзень знайшлі магчымасць, каб падзякаваць сваім працаўнікам за плённую працу. Узнагароды таксама атрымалі спецыялісты ПМК-4 і ПМК-67 Мікалай Сеніковіч, Сяргей Ганусевіч, Генадзь Казелька, Уладзімір Слышоў, Уладзімір Коржык, Нэля Нагарнюк, Алег Курыцын, Юрый Уводаў, Алена Піскун, Міхаіл Лёгкі, Міхаіл Казырэўскі і Леанід Каліцька, супрацоўнік участка райжылкамгаса Сяргей Гумар.


IMG_9718

IMG_9818

Сярод прадстаўнікоў сацыяльнай сферы лепшымі былі названы працаўнікі дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Людміла Дворак і Ганна Рагозік, мясцовай школы Таццяна Ціпко, Алена Стралкова і Валянціна Росава, ДРАЦ “Пціч” Ірына Кароткая, Алена Калініна і Юлія Шатырына, райспажыўтаварыства Любоў Яфіменка, Ларыса Саловіч і Ніна Курыка, урач-тэрапеўт Тэрэса Шчаўлік.

Кожны з кіраўнікоў таксама атрымаў падарунак. Юбілейныя медалі ім уручыў старшыня Капаткевіцкага сельвыканкама Уладзімір Перавознікаў.

Гісторыю сучасных Капаткевічаў складаюць і тыя, хто ўпісаў у сваю біяграфію гэты пасёлак, і сёння імі ганарыцца краіна. Гэта заслужаны юрыст БССР Валерый Ціхіня, кандыдаты навук Сталіна Ігнатава, Уладзімір Тарасевіч, Марына Папляцеева, Аляксей Солахаў, Герой Сацыялістычнай Працы Піліп Горбач, трэнер вышэйшага класа Фіра Двоскіна, алімпійская чэмпіёнка Наталля Стасюк, Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч. Ордэнамі і медалямі за самаадданую працу ўзнагароджаны Раман Ганчароў і Аляксандр Каліцька, медалём “За мужнасць на пажары” – Валерый Коўгар.

Свае падарункі і словы пажаданняў і ўдзячнасці ў гэты дзень атрымалі шматдзетныя сем’і Сяргея і Аксаны Герасіменкаў, Дзмітрыя і Ірыны Ткачовых, Сяргея і Людмілы Раманоўскіх, Івана і Ульяны Несцерчукоў, больш дзясятка доўгажыхароў пасёлка.

Тут жа былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы падворак. Самымі добраўпарадкаванымі сядзібамі былі празнаны гаспадаркі Івана Макейчыка, Надзеі Алексіевіч і Галіны Коржык.

Урачыстасцю на гарадской плошчы свята не закончылася. Літаральна праз гадзіну перапынку дзверы гасцінна расчыніў народны тэатр Капаткевічаў з прэм’ерай пастаноўкі “Мікітаў лапаць”. Напэўна, непагадзь вінаватая ў тым, што гледачоў было нямнога. Але тыя, хто ўсё ж завітаў у глядзельную залу, атрымалі сапраўднае задавальненне ад дзейства ў выкананні Ядзвігі Суботка, Галіны Вабішчэвіч, Віктара Гадуна, Ігара Кухарчыка, Кацярыны Пашкевіч і Юрыя Ракіцкага.


IMG_5388_1

IMG_5131_1

Далей аматараў спорту чакаў таварыскі матч па футболе капаткевіцкай і курыціцкай каманд. Перамога ў гэты дзень дасталася юбілярам – 4:3.

Свой падарунак у выглядзе канцэрта Капаткевічам і яго жыхарам таксама падарылі самадзейныя артысты Конкавіцкага сельскага Дома народнай творчасці.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Яшчэ фота — у нашых групах у сацыяльных сетках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Далёка не кожны населены пункт нашага Палескага краю можа ганарыцца стагоддзямі свайго жыцця. А Капаткевічы – у ліку старажылаў, бо днямі іх летапіс адкрыў новую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика