Сёмага ліпеня 1944 года горад Столін быў вызвалены часткай сіл 397-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса. У вызваленні горада і раёна актыўна ўдзельнічалі байцы знішчальных атрадаў і мясцовыя жыхары.
У 74-ю гадавіну вызвалення Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, ўстаноў і працоўных калектываў, жыхары раённага цэнтра ўсклалі кветкі да помніка воіну-вызваліцелю і брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяраў фашызму на плошчы Леніна.
Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.
Тэкст і фота Людмілы КАСПЯРОВІЧ