На абласным конкурсе прафесійнага майстэрства начальнік АПС “Залессе” Вольга Харкевіч зняла трэцяе месца. 21.by

На абласным конкурсе прафесійнага майстэрства начальнік АПС “Залессе” Вольга Харкевіч зняла трэцяе месца

12.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод начальнікаў і іх намеснікаў з гарадскіх і сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі, які прайшоў нядаўна ў Гродне, трэцяе месца заняла начальнік АПС “Залессе” Вольга Харкевіч. За гэта яна была ўзнагароджана ганаровай граматай і атрымала сертыфікат на 300 рублёў.

почта-з 004.jpg

Смаргонскі раённы вузел паштовай сувязі прадстаўлялі на конкурсе два работнікі, ра­зам з Вольгай Харкевіч яшчэ і начальнік гарадскога паштовага аддзялення “Смаргонь-5” Людміла Бічурына. Смаргонцы выступілі дастойна, занялі другое агульнакаманднае месца, прапусціўшы наперад толькі калегаў з Ліды. На трэцім месцы апынуліся гродзенскія паштавікі. Начальнік АПС “Смаргонь-5” Людміла Бічурына за выдатнае выкананне практычнага задання была ўзнагароджана граматай, у дадатак да якой атрымала прызы.

Абласны конкурс прафесійнага майстэрства складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Тэарэтычная ўключала ў сябе 60 пытанняў, на якія неабходна было адка­заць за 45 хвілін. На выкананне 5 практычных заданняў быў вызначаны такі ж час.

Вядома ж, усе ўдзельнікі папярэдне рыхтаваліся да конкурсу. Вольга Харкевіч удзельнічала ў ім упершыню, яна працуе на пошце каля двух гадоў, таму не разлічвала на паспяховае выкананне заданняў і была вельмі рада, калі крыху пазней аб’явілі яе прозвішча ў ліку прызёраў. У гэты ж дзень своеасаблівы падарунак маці зрабіў сын, які сёлета скончыў 11 класаў. Ён здаў тэсты па матэматыцы на 100 балаў.

Смаргонскі вузел паштовай сувязі ўжо каля 10 гадоў знаходзіцца ў ліку лепшых. І Вольга Харкевіч рабіла тут першыя крокі ў прафесію. У яе не было спецыяльнай адукацыі, вучылася азам паштовай работы ў старэйшых калегаў. Потым здала экзамены, стала аператарам, працавала на касе. Калі ў аддзяленні паштовай сувязі “Залессе” з’явілася вакантная пасада начальніка, кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі прапанавала яе Вользе Аляксандраўне, узяўшы пад увагу яшчэ і тое, што яна жыве ў гэтым аграгарадку.

Вольга Харкевіч спраўляецца з ўскладзенымі на яе абавязкамі, апраўдвае давер кіраўніцтва РУПС. З мінулагодняга мая, калі жанчына перайшла на працу са Смаргоні ў Залессе, у паслужным спісе маладога начальніка паштовага аддзялення толькі падзякі. Чарговая была выказана напярэдадні нашай сустрэчы з Вольгай Аляксандраўнай.

Жыхары Залесся добра ведаюць Вольгу Харкевіч як работніцу і цудоўную маці, у якой двое дзяцей. Яны таксама радуюць сваімі поспехамі і ганарацца матуляй. Сын быў першым, хто павіншаваў яе з паспяховым выступленнем у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства. А Вольга Харкевіч, у сваю чаргу, удзячна сваім калегам па працы за тое, што навучылі яе тонкасцям прафесіі паштовага работніка. Асаблівую ўдзячнасць выказвае намесніку начальніка раённага вузла паштовай сувязі Кацярыне Сянкевіч, якая дапамагала рыхтавацца да конкурсу.

Наперадзе Вольгу Харкевіч чакае яшчэ адзін конкурс прафесійнага майстэрства, на гэты раз ужо рэспубліканскі, які пройдзе ў верасні на базе адпачынку “Дружба”, што знаходзіцца непадалёку ад Мінска. У гэтым конкурсе будуць удзельнічаць лепшыя з лепшых, якія занялі прызавыя месцы ў абласных спаборніцтвах паштавікоў. Вользе Аляксандраўне прыйдзецца зноў рыхтавацца, чытаць адпаведную літаратуру, узгадваць усе тонкасці практычнай работы.

Пажадаем ёй поспехаў!

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод начальнікаў і іх намеснікаў з гарадскіх і сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі, які прайшоў нядаўна ў Гродне,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика