Чарнічныя рэкорды бабы Веры. 21.by

Чарнічныя рэкорды бабы Веры

19.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4065.jpg

 здзіўляюць і радуюць родных, суседзяў, аднавяскоўцах з Харошчы і нават жыхароў суседніх вёсак.


…У Грыўдзе нам паведамілі: калі вы хочаце пазнаёміцца з рэкардсменкай па зборы чарніц, то вам трэба накіравацца ў Харошчу – да Веры Мікалаеўны Ракуць. Нягледзячы на сталы ўзрост, жанчына здзіўляе працавітасцю, зарабляючы грошы, што “ў лесе растуць”.
Чарнічныя рэкорды бабы Веры, сапраўды, здзіўляюць усіх, у тым ліку суседак – Валянціну Радзюк і Ірыну Ждановіч (на здымку). За сваё жыццё, кажа Вера Мікалаеўна, яна сабрала чарніц дзясяткі тон. Яна забяспечвала і забяспечвае вітамінамі дзяцей, унукаў, гатуе смачныя піражкі – гэтае блюда, увогуле, “фішка” Харошчы. Але большая частка чарніц, сабраных Верай Мікалаеўнай, зразумела, ідзе на продаж.

– Ну вось, сёння сабрала гэтае 20-літровае вядро! Цяжка! Ногі баляць: трымаюся адной рукой за хвойку, а другой цягнуся да чарнічніка, але ж збіраю паціху ягадку за ягадкай, – гаворыць Вера Ракуць. – 40 рублёў за гэтае вядро атрымаю – хіба кепскі заробак? І заўтра пайду збіраць, хаця, канешне, год сёлетні не радуе, бо пацярпелі ягады ад спякоты моцна, надта дробныя яны… Але ж як здам вядро, дык зноў прачынаецца жаданне – збіраць і збіраць…

Вера Мікалаеўна кажа, што сучасная моладзь не так цягнецца да “чарнічных заробкаў”, як іх пакаленне. Увогуле, час стаў іншым. 20, 30 ці 40 гадоў таму ў летнюю пару за чарніцамі хадзіла ўся Харошча: у лесе былі і старыя, і малыя. А сёння нават дзеці гераіні нашай публікацыі без асаблівага імпэту адносяцца да збору чарніц – цяжка, кажа дачка. Купіць, маўляў, прасцей. “Але я не веру, – заканчвае свой расказ Вера Мікалаеўна, – што прападзе наша “чорнае золата”, хаця не лёгка, але палепшыць сваё фінансавае становішча з дапамогай чарніц можна!”
Аляксандр ГОРБАЧ. Валерый МІСКЕВІЧ (фота).    

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  здзіўляюць і радуюць родных, суседзяў, аднавяскоўцах з Харошчы і нават жыхароў суседніх вёсак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика