«Радость — в семье и детях». Светлана Абрамович из Оюцевич считает себя счастливой женщиной. 21.by

«Радость — в семье и детях». Светлана Абрамович из Оюцевич считает себя счастливой женщиной

21.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У вялікай і дружнай сям’і чалавек адчувае сябе шчаслівым. Тут зразумеюць і падтрымаюць, і ён можа быць самім сабою. Менавіта ў сям’і фарміруецца асоба, дзеці вырастаюць і адпраўляюцца ў вялікае жыццё.

 У Святланы Мікалаеўны Абрамовіч адказная пасада: яна галоўны бухгалтар ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Жанчына любіць сваю справу — праца прыносіць ёй радасць і задавальненне. Кожны дзень адкрывае для сябе штосьці новае. У сваіх памкненнях галоўны бухгалтар не адна, у фінансавага кіраўніка добрая каманда. Моцная апора — калегі з вялікім працоўным стажам, якія вызначаюцца прафесіяналізмам. Прыходзяць на працу і маладыя спецыялісты, на іх ускладаюцца вялікія надзеі.

Святлана нарадзілася і вырасла на аюцавіцкай зямлі, і лёс роднага краю ёй не абыякавы. Тут скончыла мясцовую школу, затым Смілавіцкі аграрны каледж і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Плануе паступіць у магістратуру, ёсць жаданне вучыцца далей — жыццё не стаіць на месцы.

У роднай старонцы сустрэла і свайго будучага абранніка жыцця. Муж Антон Антонавіч таксама родам з гэтай вёскі. Працаваў у тагачаснай фермерскай гаспадарцы «Ніва+» механізатарам. Абранай прафесіі не здрадзіў — шчыруе трактарыстам у «Чырвонаармейскай». Зараз працуе памочнікам камбайнера і на трактары адвозіць зерне ад камбайнаў. «Вельмі працавіты, — зазначае пра яго спадарожніца жыцця. — Дома трымаем асабістую гаспадарку, маем уласны трактар, садзім бульбу. На вёсцы можна жыць. Як гавораць у народзе, трэба рана ўстаць і позна легчы. Без працы нічога не атрымаеш у жыцці».

У дружнай сям’і на радасць бацькоў растуць трое дзяцей. Чатырнаццацігадовая Дар’я пойдзе ў дзявяты клас. Летась скончыла Мірскую дзіцячую музычную школу па класу баяна. Удзельнічала ў спартыўных мерапрыемствах і раённых алімпіядах па беларускай мове і біялогіі. Уладзіславу споўнілася дзевяць гадоў. Ён чацвёртакласнік. Любіць бавіць час на камп’ютары і дапамагаць па гаспадарцы. У васьмігадовай Міланы на ўсё хапае часу: і ў вучобе паспявае, і наведвае танцавальны гурток пры мясцовай установе культуры. Дзяўчынка любіць лялек і верыць у Дзеда Мароза.

— Дзеці — сэнс нашага жыцця, — сцвярджае субяседніца. — Гэта наша прадаўжэнне. У Аюцавічах жыве шмат мнагадзетных сем’яў, многія бацькі сумленна выконваюць свае абавязкі, на ўласным прыкладзе выхоўваюць дзяцей. Сярод калег таксама ёсць такія, і гэта радуе, што падрастае будучае нашай краіны. Мы з мужам таксама з мнагадзетных сем’яў, таму вельмі рады, што нашы дзеці растуць сярод братоў і сясцёр, моцна сябруюць паміж сабою.

Святлана Мікалаеўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам. У яе ёсць усё для шчасця: работа, дом, муж, дзеці. «Яны — надзея і апора, дзеля іх трэба жыць», — зазначыла маці.  У сям’і Абрамовіч робяць усё, каб дзеці выраслі дастойнымі людзьмі.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота з архіва сям’і Абрамовіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вялікай і дружнай сям’і чалавек адчувае сябе шчаслівым. Тут зразумеюць і падтрымаюць, і ён можа быць самім сабою. Менавіта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика