Дбалі пра запчасткі для камбайнаў з восені. 21.by

Дбалі пра запчасткі для камбайнаў з восені

22.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі на пачатку мінулага тыдня мы завіталі на машынны двор цэнтральнай сядзібы філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, там, на бетанаванай пляцоўцы, стаялі на лінейцы гатоўнасці сем збожжаўборачных камбайнаў. Да лабавога шкла кожнага з іх былі прымацаваны аркушы паперы з надпісам “Д-2018”, якія сведчылі аб тым, што камбайны адрамантаваны, правераны камісіяй і атрымалі допуск да работы на ўборцы ўраджаю.
Галоўны інжынер гаспадаркі Васіль Шамятавец запэўніў, што ўсе 12 збожжаўборачных камбайнаў філіяла надзейна адрамантаваны, адрэгуляваны, прыняты сваёй камісіяй і спецыялістам Дзяржтэхнагляду і гатовы па першай камандзе ўключыцца ў работу. Між іншым, на адным з іх камбайнер Анатоль Белы за вёскай Ратуцічы ўжо ўбіраў насеннікі шматгадовых траў, намалочваючы з кожнага гектара аўсяніцы па 10 цэнтнераў насення.
– Рамонтам камбайнаў займаліся самі механізатары, за якімі яны замацаваны,– паведаміў Васіль Генадзьевіч. – Восенню, адразу ж пасля завяршэння ўборкі збожжавых культур і кукурузы на зерне, камбайны былі ачышчаны ад пажніўных рэшткаў і пастаўлены на зімовае захоўванне. Пасля гэтага была праведзена іх дэфектоўка з тым, каб вызначыць, якія вузлы і дэталі падлягаюць замене, а якія можна адрэстаўрыраваць самім механізатарам з дапамогай рамонтнікаў. Аб’явілі тэндар на закупку запасных частак, і па меры паступлення фінансавых сродкаў ад рэалізацыі атрыманай прадукцыі набылі іх на агульную суму 70 тысяч рублёў. І літаральна за два тыдні механізатары адрамантавалі свае камбайны. Акордна-прэміяльная сістэма аплаты механізатараў на рамонце камбайнаў стала добрым стымулам для выканання рамонтных работ у сціслыя тэрміны і якасна. Своечасова адрамантавана і падрыхтавана да работы і ўсё абсталяванне для сушкі і дапрацоўкі зерня новага ўраджаю. Зернеачышчальна-сушыльны комплекс ЗСК-60, а таксама сушылка “М-819” здольны перапрацаваць усё паступаючае ад камбайнаў зерне павышанай вільготнасці. Пры неабходнасці дапамагалі механізатарам у рамонце збожжаўборачных камбайнаў і сушыльнай гаспадаркі работнікі рамонтна-механічнага ўчастка на чале з начальнікам Леанідам Сманцарам. Зладжанай рабоце механізатараў і рамонтнікаў паспрыялі і створаныя для іх належныя ўмовы працы і адпачынку: па выніках мінулагодняга рэспубліканскага агляду-конкурсу машынных двароў філіял “Вялікія Навасёлкі” заняў ганаровае другое месца ў Беларусі.
Згодна з распрацаваным рабочым планам падчас жніва збожжаўборачныя камбайны будуць працаваць у складзе двух механізаваных звенняў: восем – у аддзяленні “Навасёлкі”, а астатнія чатыры – у аддзяленні “Майсееўшчына”. Для аператыўнай ліквідацыі паломак тэхнікі за імі замацаваны мабільныя звенні рамонтнікаў, у склад кожнага з якіх уваходзяць зваршчык і слесар, а таксама машына тэхнічнай дапамогі са зварачным апаратам.
Паводле слоў галоўнага агранома Мікалая Голуба, сёлета ў філіяле агульны клін збожжавых і зернебабовых культур займае 2200 гектараў, таму нагрузка на адзін камбайн складае 181 гектар. Па папярэдніх разліках, згодна з рабочым планам, пры спрыяльным надвор’і плануецца ўбраць збожжавыя культуры за 14 дзён. Акрамя збожжавых культур, гаспадарцы патрэбна ўбраць каля 700 гектараў азімага рапсу і 234 гектары яравога, які быў пасеяны замест загінуўшага азімага. Для ўборкі масланасення рапсу 11 збожжаўборачных камбайнаў філіяла абсталяваны рапсавымі сталамі.
Каментарый галоўнага дзяржаўнага інспектара – загадчыка сектара па дзяржаўнаму нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Барысаўскага райвыканкама Аляксандра АКУНЕВІЧА:
– Да пачатку другой дэкады ліпеня гатоўнасць 113 наяўных збожжаўборачных камбайнаў раёна складала 90 працэнтаў. Да таго часу былі падрыхтаваны да прыёмкі збожжа новага ўраджаю складскія памяшканні, вагі, зернесушылкі.
Дарэчы, ужо абкаталі частку сваіх камбайнаў на ўборцы свірэпіцы на зерне механізатары ААТ “Зембінскі”, ААТ “Аграфірма імя Суворава”, ААТ “Лошніцкі край”, ААТ “Карсакавіцкі”, АЖГ ААТ “Барысаўскі завод “Аўтагідраўзмацняльнік”, АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты”, ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка”. А на мінулым тыдні ў шэрагу гаспадарак раёна прыступілі да абмалоту азімага рапсу. Аднымі з першых вывелі на рапсавыя палеткі свае агрэгаты камбайнеры ААТ “БарысаўСаюзАгра”, ААТ “Птушкафабрыка Вяляцічы”, ААТ “Лошніцкі край”, ААТ “Карсакавіцкі”. Па меры паспявання масланасення рапсу будуць уключацца ў гэту работу і механізатары астатніх сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі на пачатку мінулага тыдня мы завіталі на машынны двор цэнтральнай сядзібы філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика