На Чачэршчыне ідзе ўборка зерневых. 21.by

На Чачэршчыне ідзе ўборка зерневых

26.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маласпрыяльныя ўмовы гэтага года грунтоўна ставяць падножку жніву зерневых. У раёне да гэтай справы па прычыне ліўнёвых ападкаў не могуць прыступіць паўнацэнна і ў тэрмін ні адна з гаспадарак.
IMG_5299
Камбайны выходзяць на хлебныя палеткі ўрыўкамі, карыстаючыся часовым зацішшам нябесаў і анамальнага над-вор’я. Дый і тое, што пашчасціла ўхапіць у кароткі сонечны дзянёк, прыходзіцца даводзіць да патрэбнай кандыцыі вялікімі сіламі. Сырая пшаніца дрэнна сохне, патрабуе дадатковых намаганняў і гаручага. Тым не менш, паглядаючы на аблокі і прааналізаваўшы прагноз на бягучы перыяд, хлебаробы выкарыстоўваюць кожны станоўчы момант для выхаду ў поле. А пакуль яны выглядаюць і «варожаць» над саспелым коласам, на зернетаках рабочыя шуфлююць першыя тоны новага ўраджаю. Напрыклад, у Роўкавічах склалася дужная каманда, якая кожны сезон плячом да пляча на важным сельскагаспадарчым працэсе. Загадчыца складам Таццяна Меншатава добра адклікаецца пра сваіх памагатых – слесарах Іване Дабравольскім і Леанідзе Меншатавым. Не цураюцца цяжкасцяў таксама вучань ліцэя Арцём Альшэўскі і выпускнік школы Ігар Бекер. Дарэчы, хлопчык прайшоў экзамены ў ДДУ імя Ф.Скарыны і спадзяецца, што хутка стане студэнтам вуза. А грошы для вучобы не будуць лішнімі, лічыць ён, таму стараецца на поўную. Да таго ж, збожжавая справа яму знаёмая, бо на зернетаку – не ўпершыню.
В.БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маласпрыяльныя ўмовы гэтага года грунтоўна ставяць падножку жніву зерневых. У раёне да гэтай справы па прычыне ліўнёвых ападкаў не могуць прыступіць паўнацэнна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика