Свята да 165-годдзя пажарнай службы
27.07.2018
—
Новости Общества
|
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 165-й гадавіне з дня ўтварэння пажарнай службы адбылося ў гарадскім парку.
Ліквідатараў агню і змагароў з надзвычайнымі сітуацыямі павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО, начальнік РАМНС Дзяніс Мінко, яго намеснік Мікалай Шыш. За ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый , узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці шэраг супрацоўнікаў аддзела, а таксама ветэраны службы выратавання ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і памятным юбілейным медалём.
Для прысутных выступіў з канцэртам аркестр абласнога ўпраўлення МНС.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 165-й гадавіне з дня ўтварэння пажарнай службы адбылося ў гарадскім парку.
|
|