29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю. Віншаванне мясцовай улады
28.07.2018
—
Новости Общества
|
Паважаныя супрацоўнікі супрацьпажарнай службыПаважаныя працаўнікі гандлю! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!, ветэраны, пажарныя добраахвотнікі Смаргоншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!
Гандаль - адзін з самых важных сектараў эканомікі, а вам належыць у ім галоўная роля. Па стане гандлю прынята меркаваць пра эканамічнае развіццё раёна, узровень жыцця насельніцтва. Дзякуючы вашым намаганням якасць гандлёвага абслугоўвання смаргонцаў у апошнія гады значна палепшылася. Змянілася гандлёвая сетка раёна: адкрыліся сучасныя гандлёвыя аб'екты, якія прапануюць пакупнікам найшырэйшы асартымент прамысловых і харчовых тавараў у значна больш цывілізаваных умовах. Сетка грамадскага харчавання папоўнілася выдатнымі рэстаранамі, кафэ, барамі, дзе наведвальніку прапануюць стравы з меню розных нацыянальных кухняў, а таксама шырокі спектр паслуг для адпачынку і забаў. Упэўнены, што і ў далейшым вашы намаганні будуць накіраваны на ўмацаванне прэстыжу прафесіі, развіццё спажывецкага рынку раёна, удасканаленне абслугоўвання пакупнікоў. Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у добрых пачынаннях, ажыццяўлення новых ідэй у нялёгкай працы. Шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя супрацоўнікі супрацьпажарнай службыПаважаныя працаўнікі гандлю! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!, ветэраны, пажарныя добраахвотнікі... |
|