Лёгкага хлеба не бывае. 21.by

Лёгкага хлеба не бывае

31.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гром і Андрайчук

Бруцкі і Альгамец

буяк і музычын

Пінчук і Карабейнік

зд

ачышчанае збожжа перавозіцца на склад

Наведаць ААТ “Новая Прыпяць” была сур’ёзная нагода: у канцы мінулага тыдня гаспадарка па выніках работы занесена на раённую Дошку гонару. Тут самая высокая ўраджайнасць па раёне – 55,6 цэнтнера з гектара. Да таго ж сёлета добра ўрадзіла пшаніца – 62,1 цэнтнера пры сярэдняй раённай 42,5 цэнтнера з гектара.

– Вялікая вільготнасць прымусіла на некалькі дзён перанесці ўборку пшаніцы і ўсю тэхніку накіраваць на палі з трыцікале, якое схільнае да прарастання, – расказвае галоўны аграном Сяргей Уладзіміравіч Строк. – Сёння тут убраны 201 з 360 гектараў. Радуе ураджайнасць у 44 цэнтнеры з гектара, якая з’яўляецца трэцяй сярод усіх гаспадарак.  Нядрэнная яна і ў жыта – 47,2 пры сярэдняй 27,7 цэнтнера з гектара.

Усяго ў ААТ “Новая Прыпяць” ужо ўбрана 682 гектары збожжавых культур, што складае 44 працэнты ад агульнай плошчы. Намалочана 3442 тоны збожжа.

Паколькі гаспадарка з’яўляецца адной з самых буйных у раёне, таму не дзіўна, што тут працуе найбольшая колькасць тэхнікі – дзевяць экіпажаў на камбайнах і восем вадзіцеляў.

Лідарства трымае вопытны вадзіцель Уладзімір Іванавіч Бруцкі, які з пачатку ўборкі перавёз 561 тону збожжа. Аляксей Уладзіміравіч Альгамец зусім нядаўна ўступіў у спаборніцтва, у якім неаднойчы перамагаў за 13 гадоў сваёй работы ў гаспадарцы. Таму працуе на новым МАЗе, грузападымальнасць якога складае 20 тон.

А вось сярод камбайнераў лідзіруе экіпаж Івана Васільевіча Грома і Васіля Іосіфавіча Андрайчука, якія ўжо восьмы сезон працуюць у адной камандзе.

Каб хутчэй правесці ўборачную кампанію, кіраўніцтва ААТ “Новая Прыпяць” літаральна днямі набыло два новыя камбайны “Палессе GS 12 A1». Даверылі іх  Міхаілу Сцяпанавічу Пінчуку і Віктару Анатольевічу Карабейніку, а таксама Уладзіміру Міхайлавічу Буяку і Уладзіміру Паўлавічу Музычыну. Агрэгаты гэтай мадэлі ўмяшчаюць больш збожжа, таму патрабуюць менш прыпынкаў для выгрузкі, аб чым, дарэчы, нагадае ўнутраны камп’ютар. Праўда, нават кандыцыянер не заўсёды ратуе ад вялікай спёкі, якая ўсталявалася ў апошні час.

– Ужо не першы год працуем, таму добра ведаем – лёгкага хлеба не бывае, – усміхаюцца хлопцы.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведаць ААТ “Новая Прыпяць” была сур’ёзная нагода: у канцы мінулага тыдня гаспадарка па выніках работы занесена на раённую Дошку гонару.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика