ЗАПРАШАЕМ НА ПОДЫУМ
02.08.2018
—
Новости Общества
|
Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” аб’яўляе кастынг на конкурс “Палеская Прыгажуня – 2018”, які пройдзе 10 жніўня ў 14 гадзін у Гомелі па адрасе: Рэчыцкі праспект, 24/3. У кастынгу могуць прыняць удзел дзяўчаты, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца ураджэнкамі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага, Лельчыцкага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Ельскага, Пінскага, Столінскага, Лунінецкага раёнаў. Запрашаюцца прыгажуні ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў, з ростам 170 сантыметраў і больш. Па традыцыі фінал конкурсу пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы на фестывалі “Покліч Палесся” сёлета – 25 жніўня. Арганізатарам конкурсу прыгажосці выступае ўстанова Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама Генеральнага партнёра ААТ “Гомельскае ВА “Крышталь” – кіруючая кампанія холдынгу “КРЫШТАЛЬ-Холдынг”. Падрабязную інфармацыю можна даведацца па нумары 8-0232-25-00-96, 8-044-749-76-32. На здымку: Віцэ-Міс “Палеская прыгажуня-2016” – Улада Іскрыцкая. Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Яны КАМЯНОК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” аб’яўляе кастынг на конкурс “Палеская Прыгажуня – 2018”, які пройдзе 10 жніўня ў 14 гадзін у Гомелі па адрасе: Рэчыцкі...
|
|