Якасць пад гандлёвай маркай «Гарынь». 21.by

Якасць пад гандлёвай маркай «Гарынь»

07.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_1130
Гарынскі агракамбінат з году ў год пашырае колькасць выпускаемай прадукцыі. Поруч з традыцыйнымі кансервамі, якія карыстаюцца попытам, становяцца і навінкі.

– Некалькі гадоў назад мы выпускалі пяць відаў кансерваў. Зараз лінейку пашырылі да 13, – расказвае антыкрызісны кіраўнік Гарынскага агракамбіната Васіль Васільевіч Кавалец.

Акрамя кансерваваных салатаў, гарніраў новая лінейка прадукцыі пад гандлёвай маркай “Гарынь” мае тры віды таматных соусаў. Папулярнасцю карыстаецца і “Соус таматны для шашлыку з часныком і грыбамі”, удастоены ганаровай узнагароды за якасны прадукт “Хрустальны яблык”. Астатнія соусы таксама не ўступаюць па якасці.

Гандлёвая марка “Гарынь” – гэта  толькі натуральныя прадукты. Тут няма ніякіх кансервантаў, шкодных дабавак. Напрыклад, сок бярозавы з шыпшынай, сок бярозавы з карыцай і іншыя.

Сярод кансерваваных салатаў новай лінейкі вылучаюцца “Ікра кабачковая экстра”, “Леча балгарскае”. Уласная распрацоўка – “Ікра з буракоў” на ўсіх дэгустацыях атрымлівае самыя высокія балы.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Гарынскі агракамбінат з году ў год пашырае колькасць выпускаемай прадукцыі. Поруч з традыцыйнымі кансервамі, якія карыстаюцца попытам, становяцца і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика