Кадры вырашаюць усё
11.08.2018
—
Новости Общества
|
Развіццё горада, пасёлка, вёсачкі… Калі чуеш гэтыя словазлучэнні, у думках адразу паўстаюсь магутныя вытворчыя плошчы прадпрыемстваў і арганізацый, фасады сучасных жылых будынкаў, якасныя дарогі. Усё гэта ствараецца агульнымі намаганнямі грамадскасці, але падмурак у прамым і пераносным сэнсе закладаюць будаўнікі. Заўтра прадстаўнікі адной з самых стваральных прафесій адзначаць сваё свята. У памяшканні ціха і нешматлюдна. З кабінета ледзь чуваць тэлефонную размову – начальнік удакладняе працоўныя моманты. З інтэрвалам ў некалькі хвілін да яго звяртаюцца падначаленыя: у кагосці справаздача, нехта прынёс дакумент на подпіс. Нават напярэдадні прафессійнага свята тэмпы працы не спыняюцца. Яно і не дзіва, зараз работнікі Капаткевіцкага ПМК-4, што уваходзіць ў ААТ “Гомельскага аб’яднанага будаўнічага трэста” працуюць адразу на некалькіх аб’ектах. Так, у аграгарадку Отар нашыя землякі займаюцца мантажом фермы на 400 галоў з малочным блокам, завяршаюць капітальны рамонт доміка лесніка у Кашэвічах, рамантуюць дах дзіцячага саду ў Лучыцах, робяць адкосы ў Петрыкаўскім дзіцячым садку №1. Не так даўно ПМК-4 выйграла тэндар на будаўніцтва 20-кватэрнага дома ў Петрыкаве. Зараз, для чарговай шматпавярхоўкі, у мікрараёне “Паўночны” распачаты падрыхтоўчыя работы на будаўнічай пляцоўцы. Сёлета капаткевіцкія будаўнікі ўжо здалі шэраг аб’ектаў, сярод якіх малочна-таварная ферма на 600 галоў на Жыткавіччыне, дом паляўнічага і рыбалова ў вёсцы Лучыцы. Але асноўныя сілы арганізацыі былі накіраваны на будаўніцтва 40-кватэрніка ў Петрыкаве. Наперадзе у ПМК-4 яшчэ некалькі вялікіх і дробных будаўнічых пляцовак, таму працаўнікі без работы не застануцца. Як адзначыў начальнік арганізацыі Валерый Бакун, дзякуючы зладжанай рабоце трэста ўвогуле і ПМК-4 у прыватнасці, сёлетнія будаўнічыя аб’ёмы вышэйшыя за мінулагоднія, а даведзены план паспяхова выконваецца. Сакрэт эфектыўнай працы Валерый Урадзіміравіч тлумачыць проста: “У кожнай арганізацыі ёсць свае цяжкасці, але кадры іх удала вырашаюць. Напэўна дзякуючы кваліфікаваным спецыялістам мы паспяхова выконваем пастаўленыя задачы і маем сур’ёзныя планы на будучыню. Зараз у нас працуе 67 чалавек, сярэдні заробак складае каля 450 рублёў. Узрост большасці спецыялістаў – ад 30 да 40 гадоў. Гэта тыя людзі, што трывала аселі на гэтай зямлі, маюць сем’і, гаспадарку. Ёсць канешне і маладыя работнікі, не адмаўляем і пенсіянерам ў жаданні папрацаваць – арганізацыя мае намер пашырыць калектыў як мінімум на 40-50 чалавек. Таму мы радыя спецыялістам любых будаўнічых спецыяльнасцяў”. З цёплымі словамі і нейкім асаблівым гонарам Валерый Бакун адзначыў работнікаў, якія прыйшлі сюды яшчэ напрыканцы 80-х – 90-х гадоў і для якіх Капаткевіцкае ПМК-4 ужо стала роднай арганізацыяй. Гэта, бухгалтар Алена Піскун і каменшчык Нэлі Нагарнюк, што працуюць тут ужо 30 гадоў, намеснік бухгалтара Святлана Швед – 29 гадоў, вадзіцель Алег Адаміч – 23 гады. 31 год аддаў будаўніцтву машыніст пагрузчыка Уладзімір Слушоў. Напрыканцы нашай гутаркі Валерый Уладзіміравіч пажадаў калегам здароўя і дабрабыту, узаемаразумення і павагі грамадства да працы будаўніка! Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развіццё горада, пасёлка, вёсачкі… Калі чуеш гэтыя словазлучэнні, у думках адразу паўстаюсь магутныя вытворчыя плошчы прадпрыемстваў і арганізацый, фасады...
|
|