Кушлянская талака сабрала аднавяскоўцаў
12.08.2018
—
Новости Общества
|
На годным узроўні, весела, змястоўна прайшло свята, арганізаванае супрацоўнікамі і аматарамі мастацкай самадзейнасці Кушлянскага сельскага клуба.
Спакушальныя пахі хатніх страў, вясёлая музыка і прыветлівыя ўсмешкі мясцовых жыхароў пры самым падыходзе да святочнай пляцоўкі натхняльна абяцалі шмат прыемных момантаў і уражанняў. Каб свята ўдалося пастараліся не толькі загадчыца клуба Алена Вішнеўская і яе памочнік Улад Ясевіч, які жыве ў Кушлянах і вучыцца ў Сольскай СШ. Цэлымі вуліцамі рыхтаваліся вяскоўцы да конкурсу на лепшыя стравы і на творчую абарону сваіх сталоў. Старшыня сельвыканкама Міхаіл Мірскі прыйшоў з падарункамі для дарослых, а старшыня прафкама мясцовай гаспадаркі Наталля Куніцкая з канцтаварамі для школьнікаў. У канцэртнай праграме выступілі мясцовыя артысты, паэты, музыканты і госці з райцэнтра і суседніх сельсаветаў. Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На годным узроўні, весела, змястоўна прайшло свята, арганізаванае супрацоўнікамі і аматарамі мастацкай самадзейнасці Кушлянскага сельскага клуба.
|
|