Нерэальная спёка
14.08.2018
—
Новости Общества
|
Апошні месяц лета дорыць нам, нібы на доўгую памяць, сапраўдныя летнія дні. Іншы раз надвор’е падаецца ўжо занадта спякотным і невыносным. Так, на мінулым тыдні слупок тэрмометра не раз падымаўся вышэй адзнакі 30 градусаў, сіноптыкі і выратавальнікі абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі. Нехта хаваўся ад спёкі дома, не выходзячы без патрэбы на вуліцу. Хтосьці ратаваўся ля прахладнай вады на беразе Прыпяці. Ну, а калі здарылася быць пад пякучым сонцам у горадзе, – дарэчы прыходзяцца прахаладжальныя напоі і марожанае. Мы ж жадаем вам, паважаныя чытачы, каб надвор’е дарыла вам толькі пазітыўныя эмоцыі, таму слухайцеся сіноптыкаў, выратавальнікаў і ўрачоў, беражыце сябе і сваіх блізкіх і не забывайцеся пра галаўныя ўборы. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні месяц лета дорыць нам, нібы на доўгую памяць, сапраўдныя летнія дні. Іншы раз надвор’е падаецца ўжо занадта спякотным і невыносным. Так, на мінулым тыдні... |
|