В Кореличском районе взялись за тотальную генеральную уборку крупных населенных пунктов (+фото). 21.by

В Кореличском районе взялись за тотальную генеральную уборку крупных населенных пунктов (+фото)

15.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чысціня, дагледжанасць, прыгажосць – гэтыя словы даўно сталі для замежных турыстаў сінонімамі Беларусі, своеасаблівым брэндам нашай краіны. А ў Год малой радзімы пытанне добраўпарадкавання гучыць асабліва востра. У тым ліку і для Карэліцкага раёна, які жыве на скрыжаванні дарог рэспубліканскага значэння і прыцягвае ўвагу многіх. Д

а таго ж, зараз Карэліччына паспяхова завяршае ўборку зерневых па традыцыі ў ліку першых у Гродзенскай вобласці. Таму самы час брацца за ўборку тэрыторый, каб зелле і смецце не парушылі заробленыя цяжкай працай аўтарытэт і статус Карэліцкага раёна ў рэгіёне. Бо добры гаспадар той, у каго не толькі ў гумне ўсяго багата, але і ў хаце і на двары – парадак.

Ці адпавядае гэта нашай рэчаіснасці, даведаўся журналіст газеты “Полымя” падчас рэйду па Карэліччыне разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Віктаравічам Шкадавым і галоўным урачом раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандрам Уладзіміравічам Германюком.

Бягучы тыдзень пачаўся з татальнай праверкі сельскіх выканаўчых камітэтаў і аграгарадкоў на пытанне добраўпарадкавання і належнага выгляду. У панядзелак, 13 жніўня, маршрут рэйда прайшоў практычна праз усе цэнтральныя сядзібы Карэліцкага раёна – аграгарадкі Турэц, Цырын, Райца, Малюшычы, Машэвічы, Палужжа, Лукі, Ярэмічы і Краснае.

Кароткае рэзюме паездкі змясцілася ў адно слова, якое неаднаразова гучала ў дарозе, — “цярпіма”. Згадзіцеся, што гэта хоць і не дрэнная, але ж і не самая добрая адзнака дзейнасці ў сферы добраўпарадкавання.

Пачнем з пазітыўнага. І тут самых шчырых слоў падзякі за клопат пра сваю зямлю заслугоўваюць кіраўнікі і жыхары аграгарадкоў Райца і Ярэмічы. Менавіта так павінны выглядаць цэнтральныя сядзібы.

Таксама, у цэлым, парадавалі знешнім выглядам і дагледжанасцю тэрыторый Лукі, Цырын, Малюшычы, Палужжа і Машэвічы.

Прыемна здзівілі ў Турцы. Калі мы зазірнулі туды раніцай, мясцовасць ля сельвыканкама была неабкошанай. Але ўжо праз некалькі гадзін гэтае пытанне кіраўніцтва паспяхова вырашыла. Засталося толькі падрамантаваць летнюю танцпляцоўку насупраць мясцовага Дома культуры, прывесці ў парадак тратуары ў цэнтры аграгарадка, каб яны не нагадвалі сцежкі ў траве ды прайсціся касой абапал дарог і вакол будынкаў.

Больш намаганняў патрабуе дабраўпарадкаванне аграгарадка Краснае. Тут адной касой альбо трымерам не абыдзешся. Патрэбна разабрацца і са смеццем у цэнтры і на аўтобусным прыпынку, і хаця бы з касметычным рамонтам цэнтральных будынкаў, бо чаго вартая адна толькі разбітая лесвіца, што вядзе ў сельвыканкам і праўленне СВК. Зразумела, тутэйшая гаспадарка – адна з перадавых у раёне і большасць працоўных рэсурсаў задзейнічаны на ўборцы ўраджаю. Але ж гарачая пара для аграрыяў паступова завяршаецца, таму самы час заняцца навядзеннем прыгажосці і парадку.

Таксама ў большасці аграгарадкоў не самым лепшым чынам выглядаюць гандлёвыя кропкі. Гэта датычыцца як аб’ектаў раённага спажывецкага таварыства, так і прыватных. Кветнікі, якія больш нагадваюць зараслі зелля, буйныя травы замест газонаў – наўрад ці каму спадабаюцца такія пейзажы вакол магазінаў.

Яшчэ адна “карціна алеем”, што паўтаралася ад аднаго месца да другога, а свайго апагею дасягнула не дзе-небудзь, а ў цэнтры нашага раёна – у Карэлічах на вуліцы Пушкіна, умоўна названа “кантраст”. Гэта калі ля аднаго і таго ж будынка палова тэрыторыі просіцца на вокладку ландшафтнага часопіса, а другая – лаўрэат прэміі “Бур’ян года”. Неверагодна, але факт.

А хочацца, каб такіх “фактаў” у нашым раёне было як мага менш. І хоць на сёння пытанняў у сферы добраўпарадкавання больш, чым адказаў, вера ў лепшае застаецца нязменнай. Паказальнымі ў гэтым плане былі падчас рэйда рэакцыі кіраўнікоў гаспадарак і арганізацый на тэлефонныя і асабістыя размовы са старшынёй раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадавым і галоўным урачом раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А. У. Германюком. Усе агучылі гатоўнасць да пазітыўных зменаў.

Да таго ж, як трапна сказаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў: “У справе добраўпарадкавання ўсё залежыць ад чалавека і галоўнае – ад яго сумлення”. А пачуццё гэтае ў жыхароў Карэліцкага краю было і застаецца моцным і вырашальным у прыняцці важных рашэнняў.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

ТУРЭЦ

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

КАРЭЛІЧЫ

КРАСНАЕ

ЛУКІ

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

ЦЫРЫН

РАЙЦА

МАЛЮШЫЧЫ

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

МАШЭВІЧЫ

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

ПАЛУЖЖА

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

ЯРЭМІЧЫ

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

РЕЙД КОРЕЛИЧИ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ БЛАГОУСТРОЙСТВО

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чысціня, дагледжанасць, прыгажосць – гэтыя словы даўно сталі для замежных турыстаў сінонімамі Беларусі, своеасаблівым брэндам нашай краіны. А ў Год
 
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика