Акцыя «Канікулы без дыму і агню»: Выхаванцы ясляў-сада №10 сусрэліся з прадстаўніком Смаргонскага РАНС
15.08.2018
—
Новости Общества
|
У рамках акцыі, якая праходзіць у перыяд летніх канікул з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і травматызму дзяцей, адбылася сустрэча выхаванцаў з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Смаргонскага РАНС Надзеяй Вайнілкай. Сустрэча праходзіла на пасту ДПС нашай установы.
Надзея Сяргееўна падрыхтавала для дзяцей шмат цікавага. У вясёлых гульнях-эстафетах «Пажарныя машыны», «Збяры пазл», «Падбяры пару», «Пакліч пажарную службу» выхаванцы не толькі паказалі сваю шпаркасць, спрыт, але і замацавалі веды аб правілах бяспечных паводзін, паказалі свае ўменні правільна дзейнічаць у выпадку выяўлення пажару, успомнілі нумары службаў выратавання, паўтарылі алгарытм выкліку пажарнай службы. У канцы эстафет усіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы. А яшчэ ўсе жадаючыя змаглі прымерыць адзенне работнікаў МНС. Вынік мерапрыемства - зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і добры настрой, замацаванне правіл бяспечных паводзін. За актыўны ўдзел у мерапрыемстве выхаванцы дашкольнай установы атрымалі буклеты, якія яны змогуць разгледзець дома разам з бацькамі і яшчэ раз паўтарыць правілы бяспекі.
Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №10. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках акцыі, якая праходзіць у перыяд летніх канікул з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і травматызму дзяцей, адбылася сустрэча выхаванцаў з... |
|