Летні адпачынак у Залессі
16.08.2018
—
Новости Общества
|
Лета – гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці, каб адпачыць ад урокаў, загараць, купацца. Але намнога цікавей, калі гэты час пройдзе ў лагеры, бо летні лагер - месца цікавага правядзення часу, знаёмства з новымі сябрамі. сябрамі.
Гэтым летам Залескі яслі-сад – сярэдняя школа расчыніў дзверы для 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго раёна ад 11 да 14 гадоў, якія адпачывалі ў дзевяцідзенным лагеры у жывапісным месцы «Юнацтва». Лагер працаваў з 6 па 14 жніўня. На гэты час школа ператварылася ў маленькую краіну са сваімі клопатамі, праблемамі і радасцямі. Яркія мерапрыемствы, завадныя дыскатэкі, вясёлыя спаборніцтвы, маляўнічыя святы, тэматычныя вечары – усё гэта дазволіла дзецям акунуцца ў займальны свет летняга адпачынку. Дзеці мелі магчымасць адчуць сябе ў ролі эстрадных зорак, выбраць міс і містэра лагера, паспаборнічаць у сіле і спрыце ў спартыўных спаборніцтвах, пабываць на экскурсіі ў Лідскім замку, цэнтры МНС і многае іншае. Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. Для кожнага дзіцяці лагер адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, хтосьці навучыўся не засмучацца пры паражэннях... Вышэйшай ацэнкай работы лагера з'яўляюцца словы з дзіцячых твораў пра лагер: «Мне хацелася б прыехаць сюды на наступны год». Соб. кор. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета – гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці, каб адпачыць ад урокаў, загараць, купацца. Але намнога цікавей, калі гэты час пройдзе ў лагеры, бо летні...
|
|