Карэлія, мы вернемся!
17.08.2018
—
Новости Общества
|
Ці знойдзеце вы чалавека, гатовага вяртацца зноў і зноў на адно і тое ж месца? Я кажу не пра радзіму, не пра хату бацькоў. – У гэтым годзе мы адпачывалі 23 дні – гэта разам з дарогай, – расказаў Уладзімір Вабішчэвіч. – Узялі з таварышам Валерыем Дашкевічам (аператар ЭВМ у ДРАЦ “Пціч”) дзве лодкі. На адной былі мы, на другой – правізія. Карэлія – край лясоў, азёр і рэк, палову яе тэрыторыі займаюць лясы, пятую частку – азёры і рэкі. У Карэліі 63 тысячы азёр і 23 тысячы рэк. Калі падзяліць колькасць азёр на колькасць насельніцтва, даводзіцца па адным вадаёме на кожную сям’ю. Дождж у Карэліі ідзе 200 дзён у годзе. Сапраўдныя карэлы заўсёды ходзяць у ватоўцы. Калі карэлец расшпіліў яе, значыць, на вуліцы лета. Нам пашанцавала, за ўвесь адпачынак не выпала ніводнай кроплі дажджу. Хаця аднойчы ў паходзе было цалкам наадварот – ні разу не паказалася сонца. Вялікую кампанію, як правіла, атрымліваецца сабраць адзін раз у два гады. Я ж езджу кожны сезон. У наступны раз плануюць яшчэ сябры далучыцца. Весялей будзе. Раней са школьнікамі выязджалі за мяжу на турыстычныя злёты – у Карпаты, Крым, на Каўказ. У Літве выходзілі ў горад. Аднойчы начавалі ў садзе, а яшчэ раз нас прытуліў ваенны, прымусіў нас размясціцца ў яго доме. Пакуль дзеці спалі, мы ўсю ноч гаманілі за жыццё. У рэках Карэліі раней вадзіліся жамчужніцы, што сведчыць пра асаблівую чысціню вады. Агульная працягласць рэк Карэліі звыш 83 тысяч кіламетраў. Такой доўгай “палоскай” можна двойчы абмінуць зямны шар уздоўж экватара. Дарэчы, апошнія пяць гадоў перасякалі палярны круг, у гэтым годзе паленаваліся. Карэльскі загар трымаецца амаль год. І ў адрозненне ад нашага, там сонца не такое жорсткае, – згарэць пры вялікім жаданні немагчыма. Самае захапляльнае – гэта пераадоленне парогаў. Адрэналін падскоквае. Рызыка для жыцця сур’ёзная, таксама можна згубіць лодку. Насамрэч гэта небяспечна, байдарцы на складаных парогах лёгка перавярнуцца. Катамараны ідуць, як танкі, але і ім можа быць цяжкавата. Вопыт, атрыманы за столькі год, дапамагае. Дарога ў два бакі на чалавека абышлася ў 460 рублёў, з харчаваннем на ўсё пайшло 400 долараў. У праграмме адпачынку купанне і рыбалка. Дарэчы, абраўшы такі фармат адпачынку, можна скінуць лішнія кілаграмы. Начавалі ў палатках, амаль на пясчаных берагах ля крыштальна чыстай вады. Увогуле пераадолелі 140 азёр рознай велічыні. Ландшафты тут жывапісныя і разнастайныя – горныя вяршыні чаргуюцца з цяснінамі, бурныя рэкі і шумныя вадаспады сусед-нічаюць са спакойнай роўняддзю азёр. Светлавы дзень зімой вельмі кароткі – ужо з канца жніўня можна назіраць паўночнае ззянне. Затое летам сонца заходзіць толькі на 2-3 гадзіны –надыходзіць пара белых начэй. Чаму менавіта Карэлія? Таму, што люблю цішыню, спакой і ў нейкай ступені адзіноту, люблю адысці ад цывілізацыі, цалкам аддацца дзікай прыродзе, – свайго роду перазагрузка перад новым працоўным годам. Запісала Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота Валерыя ДАШКЕВІЧА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці знойдзеце вы чалавека, гатовага вяртацца зноў і зноў на адно і тое ж месца? Я кажу не пра радзіму, не пра хату бацькоў. Мікалаевіч – толькі так мы проста клічам...
|
|