Дапамога перад школай. 21.by

Дапамога перад школай

17.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дапамогу шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям напярэдадні новага навучальнага года пачалі аказваць у Глускім раёне. Як паведаміла рэдакцыі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй, вылучаецца некалькі відаў фінансавай дапамогі. Аднаразовая  матэрыяльная дапамога да навучальнага года на кожнага школьніка ў сем’ях, дзе выхоўваецца трое і болей дзяцей, выдзяляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”. Яе атрымалі 170 сем’яў (369 дзяцей) на агульную суму 23 616 рублёў. Аднаразовую адрасную сацыяльную дапамогу агульнай сумай 282 рублі атрымалі перад школай 5 малазабяспечаных сем’яў (11 дзяцей), адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячных выплат — 10 сем’яў (26 дзяцей). Таксама некаторыя ўстановы фінансава падтрымліваюць тых работнікаў, у каго ёсць дзеці-школьнікі. Да 15 жніўня дапамогу перад навучальным годам у дзевяці арганізацыях раёна атрымалі 12 малазабяспечаных (19 дзяцей) і 56 шматдзетных (136 дзяцей) сем’яў, яшчэ на двух прадпрыемствах 9 сем’яў (18 дзяцей) атрымалі дапамогу ад прафсаюзаў.

А. ПЯТРОВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дапамогу шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям напярэдадні новага навучальнага года пачалі аказваць у Глускім раёне. Як паведаміла рэдакцыі начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика