У Гродзенскай вобласці працягваецца акцыя “Збяром дзяцей у школу”, у рамках якой аказваецца дапамога дзецям школьнага ўзросту.
17 жніўня старшыня раённай арганізацыі РГА “Беларускі саюз жанчын” Іна Міхайлаўна Санчук уручыла невялікя падарункі тым, каго ўжо праз некалькі дзён чакаюць школьныя будні. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі каляровыя алоўкі, фламастары, альбомы для малявання і іншыя прылады, якія спатрэбяцца ім у бліжэйшы час.
Трэба сказаць, што шчаслівыя твары дзяцей, атрымаўшых падарункі, нельга было не адлюстраваць у нашых фотаздымках.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара