17 жніўня праваслаўнае сястрыцтва ў гонар царыцы Аляксандры разам з храмам Пятра і Паўла г.п. Карэлічы правялі акцыю “Месяц без абортаў”, якая заклікае жанчын захаваць жыццё свайму дзіцяці.
Акцыя прайшла ўжо ў трэці раз і збірае вялікую колькасць неабыякавых да праблемы людзей. У мінулыя гады звярнуць увагу на праблему абортаў заклікалі ў радзільным доме.
Зараз было вырашана гэта зрабіць у райцэнтры каля Дома быту, каб звярнуць увагу большай колькасці насельніцтва.
На мерапрыемстве, арганізацыяй якога таксама займаўся і Беларускі саюз жанчын, можна было паставіць свечку за кожнае немаўлятка, якому не выпаў шанц на шчаслівае жыццё.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара