Петрыкаўскія футбалісты заваявалі «срэбра» ў фінале абласнога «Залатога коласа». 21.by

Петрыкаўскія футбалісты заваявалі «срэбра» ў фінале абласнога «Залатога коласа»

20.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Золотой колос Гомель

У мінулыя выхадныя ў Гомелі адбыўся абласны этап спаборніцтваў па футболе сярод сельскіх жыхароў старэй 18 гадоў «Залаты колас». Пасля правядзення занальных этапаў спаборніцтваў у фінале прынялі ўдзел зборныя каманды з пяці раёнаў вобласці: Гомельскага, Буда-Кашалёўскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Петрыкаўскага.

Наша каманда, якая складалася са спартсменаў з Капаткевічаў, Муляраўкі, Залесся, Курыцічаў і Чалюшчавічаў, згуляла чатыры матчы.

У першы дзень спаборніцтваў наша зборная згуляла ўнічыю з мазырскай камандай і прайграла 0:1 зборнай Гомельскага раёна. У другі дзень нашы футбалісты паказалі выдатны вынік, атрымаўшы перамогу над камандамі Рэчыцкага (6:3) і Буда-Кашалёўскага (2:1) раёнаў.

У выніку петрыкаўская каманда заняла на спаборніцтвах другое месца.

Наталля Дворак,

раённы ФСК “Ураджай”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя ў Гомелі адбыўся абласны этап спаборніцтваў па футболе сярод сельскіх жыхароў старэй 18 гадоў «Залаты колас». Пасля правядзення занальных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика