На школьным кірмашы ў Кіраўску бацькі і дзеці рыхтаваліся да новага навучальнага года. 21.by

На школьным кірмашы ў Кіраўску бацькі і дзеці рыхтаваліся да новага навучальнага года

20.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зусім крыху часу засталося да пачатку новага навучальнага года. Школьнікі з хваляваннем чакаюць — хтосьці ўпершыню, а хтосьці зноў — калі пераступяць парог навучальнай установы і ўвойдуць ва ўтульны светлы клас. А ў бацькоў — свае клопаты: трэба падрыхтаваць дзяцей, купіць усё неабходнае і адправіць у школу ці садок у поўнай гатоўнасці.

У тых, хто яшчэ не паспеў набыць усё, што патрэбна для вучобы, у мінулую суботу з’явілася выдатная магчымасць гэта зрабіць на школьным кірмашы, не выязджаючы з райцэнтра. На стаянцы каля “Універмага” былі размешчаны гандлёвыя палаткі і прылаўкі. Разнастайныя тавары прадставілі філіял “Пінскі трыкатаж” з Бабруйска, ААТ “Світанак” з Магілёва, якія прывезлі трыкатажныя вырабы верхняга дзіцячага адзення; попытам карысталася прадукцыя ўласнай вытворчасці, прадастаўленая магазінам “Друкар” Бабруйскай друкарні імя А.Ц.Непагодзіна; шматлікія канцылярскія тавары прапанавала ААТ “Магілёўсаюздрук”. Працавала таксама гандлёвая палатка Кіраўскага райспажыўтаварыства.

Святочны настрой пакупнікам дапамагалі ствараць работнікі культуры, для прысутных гучала музыка. Многія — і бацькі, і дзеці — пакідалі кірмаш, задаволеныя абноўкамі.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.



















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусім крыху часу засталося да пачатку новага навучальнага года. Школьнікі з хваляваннем чакаюць — хтосьці ўпершыню, а хтосьці зноў — калі пераступяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика