На iPhone і Android выйшла беларускамоўная "Біблія для дзяцей"
21.08.2018 20:17
—
Новости Общества
|
Папулярная ў свеце бясплатная мабільная праграма , распрацаваная YouVersion супольна з эвангельскімі хрысціянамі OneHope, стала даступнай на беларускай мове.
«Біблія для дзяцей» — ня кніга, а зборнік анімаваных апавяданняў і гульняў на біблійную тэматыку для дзяцей ад 4 гадоў. Толькі на праграму ўсталявалі ня менш за 10 млн чалавек (Apple не раскрывае колькасці інсталяцыяў на ). Каб пераключыць праграму на беларускую версію, трэба зайсці ў пункт «Settings», падпункт «Language». Як на Facebook распрацоўнік Мікалай Малашчонак, над праектам працавалі два гады. У праграме, сцвярджае ён, «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і пазлы і самая лепшая беларускамоўная агучка ад каманды КінаКонг». «Персанажы рухаюцца, і размаўляюць, і ажыўляюць Біблію для маленькіх чытачоў: апостал Павал сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Госпад Есус падымае паралізаванага», — апісвае праграму «КінаКонг». Тыя ж распрацоўнікі, якія стварылі «Біблію для дзяцей», маюць і «дарослую» праграму чытаць Біблію для і — яна таксама перакладзеная на беларускую (і яшчэ на чатыры дзясяткі моваў). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярная ў свеце бясплатная мабільная праграма Bible App for Kids, распрацаваная YouVersion супольна з эвангельскімі хрысціянамі OneHope, стала даступнай на беларускай мове.
|
|