Жители Кореличского района преодолели более 20 километров в поддержку больных детей. 21.by

Жители Кореличского района преодолели более 20 километров в поддержку больных детей

22.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Больш за 20 кіламетраў прабеглі жыхары Карэліцкага раёна 21 жніўня на стадыёне “Юнацтва” ў райцэнтры ў падтрымку хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Нагадаем, 20 жніўня ў Гродзенскай вобласці стартаваў новы этап рэспубліканскай акцыі “Бягучыя гарады” праекта  #velcombegom. Жыхароў рэгіёна запрашаюць выходзіць на прабежкі на працягу сямі дзён і зарабляць кіламетры ў агульную капілку вобласці. Кожны кіламетр пойдзе ў дапамогу хворым дзецям.


На карэліцкі стадыён прыйшлі маладыя нераўнадушныя людзі, гатовыя пераадолець не адзін дабрачынны кіламетр. Напрыклад, ва ўрачоў-інтэрнаў Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Юліі Гурэевай і Уладзіслава Шэйдзянкова, якія на ўсё жыццё далі клятву Гіпакрата, нават і кроплі сумнення не было, бегчы ці не:

— Канечне, мы падтрымалі акцыю. Чым больш мы прабяжым, тым большую суму атрымае абласны рэабілітацыйны цэнтр.


Памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Гіга і работнікі сферы культуры Аляксандр Чарапанаў, Дзмітрый Ненартовіч і Карына Ячнік дружна пераадольвалі круг за кругам на стадыёне:

— Лічым, што прабегчы, каб дапамагчы хворым, вельмі проста. На гэта здольны кожны, проста не трэба ленавацца.

Адным з рэкардсменаў цэнтралізаванага забегу стаў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены Аляксандр Германюк, якія з лёгкасцю прабег 4 з паловай кіламетры.


— Бег — гэта даволі значная частка майго жыцця, — сказаў ён. — Лёгкай атлетыкай займаюся з дзяцінства, уваходзіў ва ўніверсітэцкую каманду. Я праз дзень прабягаю па 3 кіламетры і лічу, што гэта дапамагае мне быць больш актыўным і здаровым. За час акцыі планую прабегчы не менш 15 кіламетраў.


Па поўнай выклаўся на бегавой дарожцы і раённы ўрач-псіхатэрапеўт Леанід Новік. 5 пераадоленых сёння кіламетраў, лічыць ён, гэта не мяжа. Для дапамогі тым, каму яна патрэбна, неабходна нямнога: проста аб’яднацца і быць разам.



Умовы ўдзелу ў акцыі «Бягучыя гарады» простыя. З 20 па 26 жніўня жыхарам Гродзенскай вобласці неабходна выходзіць на прабежкі са смартфонам і любым мабільным фітнес-дадаткам, рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго бегавога выніку і хэштэгамі #velcombegom #grodno. Кожны кіламетр будзе запісаны ў агульную скарбонку вобласці. А 22 жніўня ўсе жадаючыя змогуць аб’яднацца і паўдзельнічаць у вялікім забегу ў Гродне. Ён пачнецца ў 18.00 каля канцэртнай пляцоўкі ў лесапарку «Пышкі».

Акцыя «Бегучыя гарады» — гэта новы этап дабрачыннага праекта #velcombegom, які праходзіць па ініцыятыве кампаніі velcom і Міністэрства аховы здароўя. Яго ўдзельнікамі стануць ўсе рэгіёны Беларусі. Па выніках забегаў кампанія velcom акажа матэрыяльную дапамогу адразу шасці дзіцячым абласным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі. Агульны фонд падтрымкі складзе 165 000 рублёў. Кожная з дзіцячых медустаноў атрымае ад 15 да 40 тысяч рублёў, у залежнасці ад агульнага кіламетражу зарэгістраваных у сацсетках вынікаў забегаў. Вынікі праекта кампанія velcom падвядзе 4 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 20 кіламетраў прабеглі жыхары Карэліцкага раёна 21 жніўня на стадыёне “Юнацтва” ў райцэнтры ў падтрымку хворых дзяцей, якія
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика