Падпішыцеся на “Полымя”
і атрымайце падарунак!
24 жніўня, у пятніцу, на тэрыторыі рынка г.п. Карэлічы з 9.00 да 11.00 пройдзе Дзень падпісчыка на раённую газету “Полымя”. Кожнаму нашаму падпісчыку дарым падарунак! Шукайце на рынку банер з надпісам “Полымя”, нашага журналіста Галіну Смалянку і паштальёна!
Кошт падпіскі на месяц складае 3 руб. 40 кап., на квартал — 10 руб. 20 кап.
Мы падлічылі: за 3 рублі 40 капеек можна купіць літр малака і кефіру, бохан хлеба. Умоўна гэта адна вячэра на сям’ю. За гэты ж кошт «Полымя» можна чытаць цэлы месяц!