Усё вышэй сцены будучага храма Свяціцеля Васіля Вялікага ў Залессе. 21.by

Усё вышэй сцены будучага храма Свяціцеля Васіля Вялікага ў Залессе

22.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось ужо падыйшло да завяршэння ўзвядзенне асноўнай кладкі па перыметры, зараз намячаецца будаўніцтва сярэдняй часткі, а там і да даха дойдзе чарга. Вядома ж, гэтыя важныя работы патрабуюць нямала грошай.

IMG_6671

Самымі актыўнымі капіталаўкладальнікамі служаць нашы магнаты ў галіне сельскай гаспадаркі Таццяна Струк і Галіна Трыбунах. Ініцыятар і арганізатар новабудоўлі Наталля Краўчанка адзначае добрыя намеры і асабісты ўдзел у дабрачыннай акцыі мясцовага жыхара Аляксандра Маісеенкі, дзячыць за падтрымку і паразуменне індывідуальнага прадпрымальніка Віктара Рашэтнікава. Клопату яшчэ шмат, – гаворыць жанчына. – Галоўнае, канешне ж, гэта наяўнасць фінансавання. З Божжай дапамогай, мы справімся. Калі бывае цяжка, молімся яму, просім парады, і ў нас усё атрымоўваецца. Калі так будзе складвацца надалей, то да зімы, спадзяюся, накрыем дах і схаваем пабудову ад снегу і мокрых ападкаў. Наталля Іванаўна па прычыне сваёй сціпласці прамаўчала, аднак хацелася б звярнуцца да насельніцтва краю: калі ў каго ёсць магчымасць дапамагчы фінансава, не адкладвайце. Жадаючыя вернікі могуць далучыцца да карыснай справы і папоўніць капітал, неабходны для завяршэння будаўніцтва царквы. Да вашай увагі кантакты старшыні прыхадскога Савета Андрэя Струкава і казначэя Марыны Кавалёвай – званіце па тэлефонах: 9-26-30 і 9-26-06.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо падыйшло да завяршэння ўзвядзенне асноўнай кладкі па перыметры, зараз намячаецца будаўніцтва сярэдняй часткі, а там і да даха дойдзе чарга. Вядома ж,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика