Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яўлены ў Глускім раёне. 21.by

Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яўлены ў Глускім раёне

24.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яўлены ў Глускім раёне. Ён пачаўся 20 жніўня і прадоўжыцца да 20 верасня, адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам. У гэты час асабліва пільную ўвагу патрэбна ўдзяліць навядзенню парадку і чысціні, добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый населеных пунктаў, двароў, вуліц і паркаў, іншых грамадскіх месцаў, зон адпачынку, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, вакол помнікаў і воінскіх пахаванняў. Будуць праводзіцца работы па рамонце вулічна-дарожнай сеткі, узнаўляцца парушаныя аб’екты добраўпарадкавання. Кіраўнікі і працоўныя калектывы павінны паклапаціцца пра чысціню і парадак не толькі на сваіх вытворчых тэрыторыях, але і на тых, што прылягаюць да прадпрыемстваў, прычым незалежна ад формы ўласнасці. Свой унёсак у агульную справу закліканы зрабіць і гаспадары прыватных домаўладанняў, у тым ліку пенсіянеры. А яшчэ — работы па добраўпарадкаванні павінны весціся незалежна ад месца размяшчэння аб’екта, вытворчасці, тэрыторыі, двара, дома: будзь гэта ў аграгарадку або ў маланаселенай вёсцы, у цэнтры Глуска або на яго ўскраіннай вуліцы ці ў завулку. Парадак патрэбен усюды, дзе жывуць і працуюць людзі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яўлены ў Глускім раёне. Ён пачаўся 20 жніўня і прадоўжыцца да 20 верасня, адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика