ААТ «Палеская нiва». Калегамі і добрымі сябрамі. 21.by

ААТ «Палеская нiва». Калегамі і добрымі сябрамі

24.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

працягнуў дынастыю Валерый Мікалаевіч Сеген - трактарыст-машыніст ААТ Палеская ніва
Убрана – 1975 га

Намалочана – 7015 тон

Ураджайнасць – 35,5 ц/га

… з’яўляюцца Мікалай Мікалаевіч Аблавушка і Антон Уладзіміравіч Дорах, якія складаюць лепшы экіпаж ААТ «Палеская ніва».

У гэтым годзе вынікам іх работы  стала 742 тоны намалочанага збожжа. Але разам яны не толькі ў полі, даўно сябруюць сем’ямі. А яшчэ ў мужчын агульнае хобі – рыбалка.Мікалай Мікалаевіч Аблавушка і Антон Уладзіміравіч Дорах - адзін з лепшых экіпажаў ААТ Палеская ніва

Мікалай Мікалаевіч родам з Турскога, раней працаваў у СВК «Велямічы», які зараз з’яўляецца часткай ААТ «Палеская ніва». Сюды прыйшоў у 2001 годзе і адразу стаў сваім у новым калектыве. Палюбілі яго за вясёлы характар і ўменне на ўсё глядзець з аптымізмам. Нягледзячы, што суткамі ў полі, дбайны гаспадар і дома паспявае гаспадарку дагледзець.  “Ноч вялікая”, – усміхаецца Мікалай.

Яго старэйшага сябра Антона Уладзіміравіча рэдка пабачыш у дрэнным настроі. У гаспадарку прыйшоў у 1993 годзе, пачынаў працаваць вадзіцелем, а зараз без яго не праходзіць ні адна ўборка. А яшчэ яна не адбываецца без вясёлых жартаў і смешных гісторый гэтага тандэма.

Ад кіраўніцтва экіпажу – толькі цудоўныя словы. Віншавалі іх і ў час выязнога прэзідыума Рэспубліканскага Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. А зараз іх “Джон Дзір” пакуль адпачывае.

Бацькаву справу працягнуў трактарыст-машыніст ААТ “Палеская ніва” Валерый Мікалаевіч Сеген, які працуе на пагрузчыку «Амкадор». Звыкла яму ў гаспадарцы, бо тут правёў сваё дзяцінства. Бацька – Мікалай Васільевіч – прысвяціў гаспадарцы многія гады свайго жыцця. Навучыў сына не толькі як з тэхнікай ладзіць, але і як у калектыве аўтарытэт займець. Паважлівасць і дабрыня – вось галоўныя якасці, якія павінны быць у чалавека.

Валерый Мікалаевіч і сваім тром дочкам гэта тлумачыць. Дарэчы, адна з іх з’яўляецца работнікам гэтай гаспадаркі. Святлана з чэрвеня гэтага года – тэхнік па падрыхтоўцы вытворчасці, таму працягнула працавітую дынастыю Сегенаў.

Тэкст і фота Ганны МЕЛЬНІК

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 1975 га Намалочана – 7015 тон Ураджайнасць – 35,5 ц/га … з’яўляюцца Мікалай Мікалаевіч Аблавушка і Антон Уладзіміравіч Дорах,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика