30 жніўня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» Карэліцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” прынесла акіян радасці дзеткам. Прадстаўнік арганізацыі Вольга Валер’еўна Ваяводская прывезла хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі падарункі, але і вясёлае шоў мыльных пузыроў. У забаве разам з аніматарам Міхаілам Башко ўдзельнічалі нават дарослыя.
Далучыліся да БРСМ і прадстаўнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аксана Сяргееўна Скок і першы намеснік начальніка Мікалай Анатольевіч Шуляк. У межах рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”, яны прывезлі для навучэнцаў Цэнтра падарункі.
А таксама супрацоўнікі РАНС нагадалі прысутным аб яшчэ адной акцыі, праўда, ужо прафілактычнага напрамку, пад назвай
А мы, у сваю чаргу, запрашаем вас наведаць фотагалерэю свята мыльных пузыроў!
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара