2 верасня – Дзень работнікаў газавай, нафтавай і паліўнай прамысловасці. “Смаргоньгаз”
31.08.2018
—
Новости Общества
|
Газавая гаспадарка патрабуе да сябе пільнай увагі. У раёне працягласць абслугоўваемых газавых сетак складае 402, 9 кіламетра. І за іх станам неабходна сачыць. Для гэтага ў вытворчым упраўленні “Смаргоньгаз” ёсць адпаведныя службы. Адна з іх ахоўвае газавыя сеткі ад карозіі. Вядома ж, трубы ізаляваныя, але бывае і так, што гэту ізаляцыю пашкоджваюць карэнні дрэў. Тады спецыялістам прыходзіцца прымаць неадкладныя меры па выпраўленні сітуацыі, інакш ржаўчына зробіць сваю чорную справу, пачнецца ўцечка газу. А гэта вельмі небяспечна. Таму абходчыкі са спецыяльнымі адчувальнымі прыборамі абходзяць газаправодныя сеткі, якія знаходзяцца ў зямлі.
Слесар па абслугоўванні газаразмеркавальнага абсталявання Эдуард ПАЛОНІК і майстар службы эксплуатацыі Яўген МЯНЖЫНСКІ каля будынка ГРП па вул. Асланава. Ёсць брыгада па абслугоўванні газарэгулятарных пунктаў. Рамонтная брыгада займаецца рамонтам, урэзкай у газапровад, заменай засовак. Хапае турбот у работнікаў аварыйна-дыспетчарскай службы. Спецыялістам службы па абслугоўванні ўнутрыдамавога газавага абсталявання таксама прыходзіцца напружвацца, бо на ўліку знаходзяцца 4750 катлоў і 23 тысячы пліт. Гэта толькі ў горадзе. Як адзначыў дырэктар “Смаргоньгаза” Валянцін Мядзвецкі, для павышэння якасці абслугоўвання сістэм газазабеспячэння ў Смаргоні, згодна з распрацаваным планам тэхнічнага пераўзбраення, адпаведныя работы праведзены ў поўным аб’ёме. У тым ліку заменены адключаючыя прыстасаванні падземных газапровадаў, агароджванні, старое бытавое абсталяванне. Цяпер будуць заменены пракладкі ў газавым абсталяванні. Гэта зноў жа звязана з бяспекай. Паколькі не будзе паступлення прыроднага газу, спецыялісты падключылі цыстэрны са звадкаваным газам да абсталявання, якое знаходзіцца ў газаразмеркавальных пунктах па вуліцы Асланава і каля рэчавага рынку ў мікрараёне Усходнім. У сувязі з правядзеннем рамонтных работ будуць часова адключаны ад газаспажывання некаторыя прадпрыемствы. Рамонтныя работы выконваюцца і на тэрыторыі “Смаргоньгазу”, у механічнай майстэрні. Тут рэканструіруюцца аглядавыя ямы. Штогод выдаткоўваюцца грошы на бягучы рамонт будынкаў і памяшканняў. Асобны артыкул расходаў прадугледжаны для прывядзення ў належны выгляд газаразмеркавальных пунктаў. Сёлета павінны быць адрамантаваны тры, зроблена ўнутраная і вонкавая аддзелка, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Газавае абсталяванне аглядае майстр аварыйна-дыспетчарскай службы Аляксандр КІСЕЛЬ. У наступным годзе ў Смаргоні будуць праводзіцца абласныя “Дажынкі”, да гэтай важнай падзеі пачнуць рыхтаваць горад. Як адзначыў дырэктар “Смаргоньгаза” Валянцін Мядзвецкі, мясцовыя газавікі таксама далучацца да гэтай справы, толькі працаваць яны будуць на сваіх аб’ектах, надаваць ім больш прывабны выгляд.
Прыёмшчык заказаў аварыйна-дыспетчарскай службы Вольга КОСМАЧ. Але не толькі працай заняты работнікі газавай службы. Актыўна ўдзельнічаюць яны ў культурных і спартыўных мерапрыемствах. Нядаўна каманда вярнулася з галіновых спаборніцтваў, якія праводзіліся ў Лідзе, заняла там прызавыя месцы ў розных відах спорту, была ўзнагароджана дыпломамі. Да прафесійнага свята за поспехі ў працы некаторых работнікаў узнагародзяць у арганізацыі. Асобныя з іх разам з кіраўніком ВУ “Смаргоньгаз” у гэту пятніцу запрошаны на ўрачыстасць у абласны цэнтр. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газавая гаспадарка патрабуе да сябе пільнай увагі. У раёне працягласць абслугоўваемых газавых сетак складае 402, 9 кіламетра. І за іх станам неабходна сачыць. Для...
|
|