Чудеса, да и только! Благотворительный десант привез 31 августа в Кореличский социально-педагогический центр новогоднее настроение (фото). 21.by

Чудеса, да и только! Благотворительный десант привез 31 августа в Кореличский социально-педагогический центр новогоднее настроение (фото)

01.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Такое свята вы для нас зладзілі! Столькі эмоцый і падарункаў, як на Новы год! Дзякуй!”, — дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна Лідзія Віктараўна Сакалова шчодра адорвала гасцей добрымі словамі, а шчаслівыя дзеці – усмешкамі.

Сапраўды, 1 верасня пачынаецца новы год – навучальны. А замест Дзедаў Марозаў і Снягурак ролю чараўнікоў для хлопчыкаў і дзяўчынак выканалі тысячы жыхары нашай краіны ў межах рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”.

Вось і ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у Палужжы завітаў вялікі дабрачынны дэсант: старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Леанідаўна Пянькоўская, галоўны бухгалтар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вольга Валер’еўна Ваяводская ў кампаніі з аніматарам Міхаілам Башко і акцыяй “У школу з Добрым Сэрцам”, супрацоўнікі Карэліцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158, прадстаўнікі Дома рамёстваў і Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Госці прыехалі з падарункамі і цудоўным настроем. Асобнай падзякі заслугоўвае матэрыяльная дапамога нашага райвыканкама, на сродкі якога былі закуплены адзенне, абутак і канцылярыя для маленькіх жыхароў цэнтра.

А чаго вартае фантастычнае анімацыйнае прадстаўленне! Эмоцыі дзяцей і супрацоўнікаў установы білі праз край. Мыльныя пузыры, вогненыя цуды, пенныя пацехі, аквагрым, жвавая музыка — вось як варта пачынаць новы навучальны год. Нават чатырохгадовы Максімка захацеў як мага хутчэй падрасці і пайсці ў школу.

Дык няхай мары, нават самыя неверагодныя, у хлопчыка і, наогул, усіх дзетак абавязкова здзейсняцца, для педагогаў жадаем плённага года, для ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі — таго, каб у іх вялікіх і добрых сэрцах заўсёды жыла радасць!

І з надыходзячым 1 верасня, сябры!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара




































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Такое свята вы для нас зладзілі! Столькі эмоцый і падарункаў, як на Новы год! Дзякуй!”, — дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика