Круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». 21.by

Круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго»

02.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках Дня беларускага пісьменства ў в.Варацэвічы ў раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды 1 верасня 2018 г. адбыўся круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго».

Арганізатары — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Іванаўскі райвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Традыцыі — болей за дзесяць гадоў. Упершыню такі круглы стол быў праведзены ў верасні 2007 года. З таго часу штогод Дзень беларускага пісьменства аб’ядноўвае літаратараў розных краін для шырокіх дыскусій дзеля высвятлення галоўнага пытання: «Як мастацкая літаратура можа аб’яднаць памкненні розных народаў да міру і паразумення, да спасціжэння лёсаў розных краін?»

З 2007 года ў Беларусі пабывалі пісьменнікі Расіі, Украіны, Чарнагорыі, Сербіі, Польшчы, Літвы, Азербайджана, Грузіі, Кітая, Арменіі, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана, Малдовы і іншых краін свету. Асабліва актыўны ўдзел заўжды прымаюць літаратары з Расійскай Федэрацыі, з розных яе рэгіёнаў. За гады знаёмства ўсталяваліся трывалыя міжнародныя літаратурныя сувязі. Вынікам іх развіцця сталі кнігі перакладаў беларускай літаратуры ў свеце. Паэты Чынгіз Алі аглу (Азербайджан) і Эдвард Мілітанян (Арменія) былі адзначаны медалямі Францыска Скарыны. Кнігі беларускай паэзіі і прозы ў перакладзе на мовы народаў свету былі выдадзены ў Казані, Грозным, Элісце, Ерэване, Баку, Маскве, Ашхабадзе, Душанбэ…

Сёлета ў Іванава прыехалi пісьменнікі з Азербайджана, Казахстана, Iрана, Карэi, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Узбекiстана, Украіны, Эквадора.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч заўважыў, што за гады правядзення круглага стала акрамя крепнущих дружбы і кантактаў паміж літаратарамі ёсць і бачныя вынікі гэтай працы. Так, нядаўна выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла літаратурна-мастацкі альманах «Сjозвучие. Беларусь — Россия». «У нас — і ў Саюза пісьменнікаў Беларусі, і ў арганізатараў міжнароднага круглага стала — столькі сяброў, столькі добрых добрых знаёмых! Вядома ж, у наступных выпусках альманаха будуць рэалізаваны многія іншыя мастацкія ідэі, творчыя праекты», — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Вiдэазапiс прамой трансляцыi круглага стала глядзiце на канале Мiнiстэрства iнфармацыi на Youtube:https://www.youtube.com/watch?v=ylrsV6elizI

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках Дня беларускага пісьменства ў в.Варацэвічы ў раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды 1 верасня 2018 г. адбыўся круглы стол беларускіх і замежных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика