Дзень ведаў у Залескай сярэдняй школе
02.09.2018
—
Новости Общества
|
Першы дзень восені і новага навучальнага года выдаўся па-летняму цёплым, таму вучні прыйшлі ў свае школы лёгка, але прыгожа апранутымі. Крышачку сарамлівыя першакласнікі, для якіх усё нова і невядома, - разам са сваімі бацькамі, асобнымі групамі гаманкія і шустрыя вучні сярэдніх класаў, спакваля, нібыта ўжо дарослыя, старшакласнікі.
Вядома ж, рыхтаваліся да гэтага дня і настаўнікі. І хаця многія з іх працуюць на педагагічнай ніве многа гадоў, але так і не могуць пазбавіцца ад хвалявання напярэдадні першага верасня. Дырэктар Залескай школы Канстанцін Грудзіна прызнаўся, што ўчора таксама адчуваў сябе неспакойна, хаця ўсё было падрыхтавана да ўрачыстай лінейкі з нагоды Дня ведаў. Сёння раніцай пляцоўка перад уваходам у Залескую сярэднюю школу была запоўнена хлопчыкамі і дзяўчынкамі, іх бацькамі, настаўнікамі. За некалькі мінут да ўрачыстасці тут з’явіліся роўныя шарэнгі і ўсталявалася цішыня. Да прысутных звярнуўся дырэктар Канстанцін Грудзіна. Ён павіншаваў калектыў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў, каб маладыя настаўнікі і першакласнікі адчувалі сябе ў школе, як дома, усім настаўнікам – поспехаў у працы, вучням – прагі да ведаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і выступілі са шматлікімі пажаданнямі госці: дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон” Алена Ярмак, кіраўнік гаспадаркі “Шутавічы-Агра” Андрэй Шутовіч, прыватны фундатар Вячаслаў Галавешкін. Ён аказаў дапамогу дзецям з мнагадзетных і малазябяспечаных сем’яў, а названыя вышэй суб’екты гаспадарання набылі для школы спартыўны інвентар. На свята завіталі таксама старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч і настаяцель мясцовай царквы ацец Аляксандр. Старшыня Залескага сельвыканкама Зянон ГРЫШКЕВІЧ. Старшакласнікі ўручылі першакласнікам сшыткі з аўтаручкамі і паветраныя шары, пажадалі ім добра вучыцца. Потым празвінеў званок, і вучні разам з настаўнікамі накіраваліся ў школу на класную гадзіну: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Канстанцін ГРУДЗІНА, Зянон ГРЫШКЕВІЧ, Вячаслаў ГАЛАВЕШКІН, Алена ЯРМАК, Андрэй ШУТОВІЧ з вучнямі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы дзень восені і новага навучальнага года выдаўся па-летняму цёплым, таму вучні прыйшлі ў свае школы лёгка, але прыгожа апранутымі. Крышачку сарамлівыя...
|
|