Ці ёсць шчасце пасля вяселля?. 21.by

Ці ёсць шчасце пасля вяселля?

03.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці ёсць шчасце пасля вяселля?

Замуж хочуць усе. Так заведзена. Нашага “брата” вучаць гэтаму літаральна з пялёнак.

– Ну, што ж ты сукенку так запэцкала, а яшчэ дзяўчынка. Хто ж такую замуж возьме?..
Знаёма? Хлопчыкам чамусьці такіх пытанняў не задаюць, не звязваюць іх паводзіны з будучым сямейным шчасцем. Грамадскасцю дакладна засвоена – возьмуць любога. Хлопчыкам, калі што, кажуць, што ў армію не возьмуць. Хаця каго сёння гэтым напужаеш.
Вось і атрымліваецца, для таго, каб набыць жаночае шчасце, нам, дзяўчынкам, трэба вельмі старацца. Быць прыгожымі, разумнымі, не капрызнымі, не тлустымі. Мужыкам жа дастаткова проста з’явіцца на свет і час ад часу галіцца. Усё.
Ім, вядома, зручна быць жанатымі, але, у прынцыпе, і без гэтага сацыяльнага статусу яны лёгка пражывуць (асабліва, калі разам з мамай). Мужчыну дакладна не западозраць у тым, што ніхто не згаджаецца выходзіць за яго замуж. Проста ён не знайшоў пакуль добрую дзяўчыну. Усе ж ведаюць, якая зараз напружаная сітуацыя на рынку нявест. Ды і ўслухайцеся, як гучыць: ха-ла-сцяк! Проста песня.
З намі ў аналагічнай сітуацыі таксама ўсё зразумела – не бярэ ніхто, асабістае жыццё ніяк не складваецца, а бабін век  кароткі. Нават калі некаторая з нас і не адчувае вострай неабходнасці наведаць загс, то ўсе роўна зробіць гэта. Хаця б для таго, каб не чуць гэтага самага: “У цябе зусім нікога няма? Глядзі,так у дзеўках і прасядзіш”...
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Цалкам матэрыял можна прачытаць ў №68 ад 04.08.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці ёсць шчасце пасля вяселля? Замуж хочуць усе. Так заведзена. Нашага “брата” вучаць гэтаму літаральна з пялёнак. – Ну, што ж ты сукенку так запэцкала, а яшчэ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика