В Кореличском районе на одного безработного приходится 4 вакансии. 21.by

В Кореличском районе на одного безработного приходится 4 вакансии

06.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Карэліцкім раёне на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца 4 вакансіі. Рынак працы раёна арыентаваны ў асноўным на пасады служачых, якія складаюць 72,8% ад агульнай колькасці вакансій. Патрабуюцца ветэрынарныя ўрачы, ветэрынарныя фельчары, урачы, медсёстры, заатэхнікі, работнікі культуры. Неабходны прадаўцы, трактарысты-машыністы, аператары машыннага даення, электрагазазваршчыкі, токары, кантралёры-касіры, сацыяльныя работнікі.


У маі бягучага года ў Карэліцкім раёне сфарміравана пастаянна дзеючая камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Узначальвае камісію старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў.

Дэкрэт №1 «Аб садзейнічанні занятасці», падпісаны Кіраўніком дзяржавы 25 студзеня 2018 года, накіраваны на тое, каб дапамагчы працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, знайсці работу. У складзе камісіі працуюць дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, кампетэнтныя спецыялісты ў галіне працаўладкавання, юрысты, эканамісты, медыцынскія і праваахоўныя работнікі, прафсаюзны актыў. Камісія збіраецца ў памяшканні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта 2 разы на месяц. Кожны, хто жадае знайсці работу, атрымаць кансультатыўную ці прававую дапамогу, адкрыць сваю справу, перакваліфікавацца, можа звяртацца да членаў камісіі.

На сённяшні дзень у Карэліцкім раёне налічваецца 193 вакансіі. Зарэгістравана 45 беспрацоўных.

— За 8 месяцаў бягучага года ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама за дапамогай у працаўладкаванні звярнуліся 430 чалавек, з іх 266 зарэгістраваны беспрацоўнымі, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка. — Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 330 чалавекам, у тым ліку працаўладкавана 220 беспрацоўных. Для 138 жыхароў раёна арганізаваны грамадскія аплачваемыя работы для часовай занятасці. 23 чалавекі накіраваны на прафесійнае навучанне. Яны атрымалі такія запатрабаваныя на рынку працы прафесіі, як аператар кацельні, трактарыст-машыніст, слесар-электрагазазваршчык, электраманцёр і іншыя. Чатыром беспрацоўным аказана матэрыяльная дапамога ў выглядзе субсідый для арганізацыі самазанятасці. Асаблівая ўвага надаецца грамадзянам, якія не могуць на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы: людзям з абмежаванымі магчымасцямі, мнагадзетным маці і іншым. З гэтай катэгорыі ўладкаваны на працу 19 жыхароў раёна. Паспяхова арганізавана часовая працоўная занятасць вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час. Так, 101 чалавек з гэтай катэгорыі змог папрацаваць летам.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама, сакратар камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Наталля Гоцка запэўнівае: «Мы зробім усё магчымае, каб кожны жадаючы атрымаў работу».

Яе словы пацвярджае і аператар электронна-вылічальнай машыны хлебапякарні г.п. Мір Дзмітрый Васілеўскі: «Мне патрэбна была работа, і мне дапамаглі яе знайсці. Далі накіраванне на праходжанне медыцынскага агляду. Працую каля двух месяцаў. Праца пазменная, два дні праз два. Шмат што паспяваю і дома зрабіць».

Іна ЛЕЙКА
*Фота мае ілюстратыўны характар

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Карэліцкім раёне на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца 4 вакансіі. Рынак працы раёна арыентаваны ў асноўным на пасады служачых, якія складаюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика