Дэкрэт №3. Магчымасці для беспрацоўных
06.09.2018
—
Новости Общества
|
На прамую лінію па пытаннях выкарыстання заканадаўства аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь, якую праводзіла начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч, было некалькі тэлефанаванняў. Два з іх тычыліся перанавучання, адна жанчына пацікавілася тым, як асвоіць цырульніцкую справу, другая, якой раней прапаноўвалі запісацца на курсы: “Карыстальнік ПЭВМ з веданеннем 1С бухгалтэрыі”, яшчэ раз пракансультавалася наконт таго, што ёй лепш выбраць – працу ці вучобу. Была просьба падшукаць месца працы альбо пагутарыць з кіраўніцтвам арганізацыі, каб не звальняла работніка - у яго заканчваецца кантракт, а новы заключаць з ім не збіраюцца.
Тамара Аляксееўна адзначыла, што на 1 верасня на ўліку знаходзіліся 114 беспрацоўных, а вакансій было 617, напружанасць склала 0,18 чалавека на адно працоўнае месца. Таму цяпер не беспрацоўныя шукаюць работу, а адміністрацыі прадпрыемстваў заклапочаны тым, дзе ўзяць людзей, каб вырашыць кадравае пытанне. І калі раней у складзе вакансій пераважалі служачыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі, то сёлета на пачатак гэтага месяца больш за 70% было вакансій па рабочых спецыяльнасцях. Нават ёсць вакансіі рознарабочых (падсобныя рабочыя, грузчыкі, прыбіральшчыкі памяшканняў і тэрыторый, кухонныя рабочыя), з’явіліся вакансіі некваліфікаванай працы. А на ўліку ў службе занятасці няхай і нямнога такіх беспрацоўных, але цяпер ёсць магчымасць прапаноўваць ім некваліфікаваную работу. Паколькі не хапае кваліфікаваных спецыялістаў, то прадаўжаецца падрыхтоўка беспрацоўных на курсах ад службы занятасці. З пачатку года накіраваны на навучанне 61 чалавек. На базе мясцовага політэхнічнага ліцэя былі падрыхтаваны дзве групы па прафесіях “повар” і “прадавец”. А яшчэ ў гэтай навучальнай установе можна навучаць беспрацоўных розным будаўнічым прафесіям: электрагазазваршчык, цясляр-бетоншчык, муляр, тынкоўшчык. Практыкуецца навучанне пэўным прафесіям у Гродне, Лідзе, Ваўкавыску, Ашмянах. У апошнім горадзе можна атрымаць спецыяльнасць “трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці”. За межамі нашага раёна беспрацоўных вучаць на машыніста крана, вадзіцеля пагрузчыка. Такія работнікі патрэбны прадпрыемствам і арганізацыям нашага горада. Запатрабаваная прафесія “вальшчык лесу”, якую можна атрымаць на курсах у абласным цэнтры. Хто з беспрацоўных мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, то пры жаданні можа вывучыцца на карыстальніка персанальнай электронна-вылічальнай машыны з веданнем 1С бухгалтэрыі. Неўзабаве будуць набіраць беспрацоўных на курсы, якія праводзяцца не толькі ў Гродне, але і ў Лідзе. Там можна набыць прафесію цырульніка, майстра па манікюру і педыкюру, якія таксама запатрабаваны. Начальнік службы занятасці Тамара Рамановіч паведаміла, што многа вакансій повара, таму для навучання гэтай прафесіі плануецца стварыць яшчэ адну групу з ліку беспрацоўных. Ёсць патрэба ў прадаўцах, паколькі ў горадзе адкрываюцца новыя магазіны. З будуемай атамнай электрастанцыі паступіла заяўка на прыбіральшчыкаў тэрыторый і памяшканняў, каб прывесці ў належны парадак аб’екты, якія дабудоўваюцца на пляцоўцы АЭС. У службе занятасці запісваюць усіх жадаючых часова папрацаваць на “атамцы”. Але спачатку гэтым людзям неабходна прайсці адпаведную праверку.
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта №3 сёлета была створана пры райвыканкаме камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якая аказвае дапамогу беспрацоўным людзям. Два разы ў месяц праводзяцца пасяджэнні гэтай камісіі, у склад якой уваходзіць і начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. К СВЕДЕНИЮ
Обратиться в постоянно действующую комиссию по координации работы по содействию занятости населения за оказанием помощи в трудоустройстве, консультативной помощью или с заявлением об освобождении от уплаты за жилищно-коммунальные услуги можно по адресу: г. Сморгонь, ул. Ленина, д. 5, каб. 325, по телефонам: 3-76-57, 3-76-08, 3-76-02 или по электронной почте rik@smorgon.gov.by с понедельника по пятницу с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прамую лінію па пытаннях выкарыстання заканадаўства аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь, якую праводзіла начальнік мясцовай дзяржаўнай службы...
|
|