Чалавек і яго справа Калі ёсць пачатак – ёсць і завяршэнне. 21.by

Чалавек і яго справа Калі ёсць пачатак – ёсць і завяршэнне

07.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCF6030
Так па-філасофску аргументаваў сваё жаданне завяршыць працоўную дзейнасць начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Столінскага райвыканкама Антон Андрэевіч Дзячук.

43 гады свайго жыцця Антон Андрэевіч нязменна быў звязаны са сферай будаўніцтва. У 80-ых Дзячук працаваў у “Столінрамбудзе”, з 90-ых – ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва, а з 2002 года – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва.

Сярод першачарговых задач, што выконваў Антон Андрэевіч, адна з галоўных – вырашэнне шматлікіх пытанняў, па якіх звярталіся жыхары горада і раёна. Многія з іх патрабавалі не толькі падыход прафесіянала, а і ўменне знайсці падыход да кожнага чалавека. І калі Дзячук ужо разабраўся ў сітуацыі, то гэта адназначна нельга было паправіць. Дасканаласць, прафесіяналізм, увага да дробязяў, а таксама выдатнае пачуццё гумару – гэта ўсё пра Антона Андрэевіча.

Словы падзякі за добрасумленную працу выказалі Дзячуку старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Максімчук, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Іванавіч Беразоўскі, а таксама былыя калегі, сябры.

Антону Андрэевічу ўручылі Ганаровую грамату райсавета і грамату прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

Тэкст і фота

Алены КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Так па-філасофску аргументаваў сваё жаданне завяршыць працоўную дзейнасць начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Столінскага райвыканкама Антон...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика