Людзі Смаргоншчыны: Дзмітрый Жалевіч. 21.by

Людзі Смаргоншчыны: Дзмітрый Жалевіч

10.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмітрый Жалевіч працуе следчым больш за 3 гады, скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Выбар на карысць гэтай прафесіі зрабіў яшчэ ў школе, за год да яе заканчэння. Паколькі ў 16-гадовым узросце парою няпроста самастойна прыняць рашэнне наконт далейшай вучобы, то раіўся з бацькамі, абмяркоўваліся розныя варыянты.

Дмитрий Жалевич.jpg

У акадэміі было цікава вучыцца. Курсанты атрымлівалі тэарэтычныя веды, праходзілі вытворчую практыку. На наступны год была практыка ў райаддзелах міліцыі. Юнакоў замацавалі за ўчастковымі інспектарамі, з якімі прыходзілася выходзіць на дзяжурствы. На трэцім, чацвёртым і пятым курсах Дзмітрый Жалевіч праходзіў практыку ў раённым аддзеле Следчага камітэта. Пасля заканчэння акадэміі атрымаў размеркаванне ў Смаргонь, вярнуўся ў родны горад.

Вядома ж, калі чалавек не працаваў, то для яго ўсё складана і незразумела. Таму за маладымі супрацоўнікамі на першым часе замацоўваюць настаўнікаў – вопытных следчых, якія аддалі гэтай прафесіі не адзін дзясятак гадоў. Дзмітрыю Жалевічу дапамагаў асвоіцца на новым месцы старшы следчы маёр Дзяніс Васільеў.

Дзмітрый Жалевіч добра памятае сваю першую крымінальную справу. Абвінавачваемы чалавек быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам за ваджэнне ў нецвярозым стане. Аднак ён не зрабіў для сябе адпаведных высноў і паўторна сеў за руль аўтамабіля.

Маладым супрацоўнікам даюць на расследаванне розныя катэгорыі спраў, узбуджаных за незаконны абарот наркотыкаў, прычыненне цялесных траўм, камп’ютарныя злачынствы і г. д. Расследуе іх і Дзмітрый Жалевіч, патроху набіраецца вопыту і потым перадасць яго маладым следчым, якія прыйдуць у райаддзел Следчага камітэта пасля заканчэння спецыяльных навучальных устаноў. Дзмітрый Валер’евіч лічыць прафесію следавацеля цікавай і неабходнай для грамадства, таму рэкамендуе юнакам старэйшых класаў зрабіць свой выбар на яе карысць.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмітрый Жалевіч працуе следчым больш за 3 гады, скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Выбар на карысць гэтай прафесіі зрабіў яшчэ ў школе, за год да яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика