Людзі Смаргоншчыны: Людміла Глябовіч
13.09.2018
—
Новости Общества
|
Смаргонскаму доследнаму лясгасу Людміла Глябовіч аддала 39 гадоў свайго жыцця, з’яўляецца ветэранам лясной галіны, працуе бухгалтарам.
Жанчына вельмі добра памятае, як пасля заканчэння навучальнай установы па размеркаванні прыехала ў Смаргонь, выйшла з аўтобуса на аўтавакзале, які знаходзіўся тады на месцы цяперашняй “Журавінкі”, спытала ў некага з прахожых, дзе знаходзіцца лясгас, і пакрочыла з напакаванай сумкай на вуліцу Камсамольскую. Ішла, прыглядалася, каб убачыць будынак з адпаведнай шыльдай, і не заўважыла, як апынулася паблізу чыгуначнага вакзала. Потым пайшла назад, пільна ўглядаючыся ў размешчаныя абапал вуліцы пабудовы і, нарэшце, убачыла патрэбную. Будынак лясгаса быў драўляны, аднапавярховы і нічым не адрозніваўся ад жылых дамоў. А дзяўчына ўяўляла сабе, што ён будзе прыгожы, двухпавярховы, які яна бачыла ва Ушацкім раёне, дзе была на практыцы падчас вучобы ў Полацкім лясным тэхнікуме. У Смаргонскім лясгасе Людміла Глябовіч атрымала накіраванне ў Крэўскае лясніцтва, працавала там майстрам. Праз нейкі час сям’я пераехала ў Смаргонь. Людміла Іосіфаўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо ў яе добры муж, радуюць сваімі поспехамі дзеці. Сын вучыцца ў медыцынскім універсітэце на пятым курсе, будзе ваенным урачом. Адна дачка скончыла музычнае вучылішча ў Маладзечне і завочна паступіла ва ўніверсітэт культуры. Другая дачка пасля заканчэння тэхналагічнага інстытута працуе ў Мінску. За час працы ў лясгасе Людміла Глябовіч пасадзіла нямала дрэў уласнымі рукамі. І цяпер, калі іншым разам едзе па дарозе каля Наваспаска і Суцькава, з задавальненнем глядзіць на зялёны астравок сасонніку і ўзгадвае далёкі суботнік, на якім работнікі лясгаса саджалі кволыя сасонкі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонскаму доследнаму лясгасу Людміла Глябовіч аддала 39 гадоў свайго жыцця, з’яўляецца ветэранам лясной галіны, працуе бухгалтарам. |
|