Сумеснай працай – да высокіх адзнак. 21.by

Сумеснай працай – да высокіх адзнак

18.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні новага навучальнага года ў вобласці былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю працы раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму. Як стала вядома, наша адукацыйная галіна мела ў ім дастаткова высокі вынік. У сваёй падгрупе сярод васьмі раёнаў з колькасцю навучэнцаў і выхаванцаў да 10 тысяч дзяцей нашы педагогі занялі другую пазіцыю. У канкурэнтах на прызавое месца былі Рагачоўскі раён (ён і стаў пераможцам), Калінкавіцкі, Гомельскі, Добрушскі і іншыя.

Дзейнасць аддзелаў вывучалася шматаспектна. Аналізу падлягалі развіццё дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі паасобку, сістэмы фізвыхавання і ідэалагічнай работы, ахова дзяцінства і кваліфікацыйны ўзровень педагогаў, іх метадычнае забеспячэнне.

Арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў нашых установах адукацыі была ацэнена вышэйшай адзнакай. Адным са складальнікаў гэтага напрамку стаў удзел школьнікаў і гімназістаў у творчых конкурсах і фестывалях па календары абласных мерапрыемстваў. У іх прадстаўнікі Петрыкаўшчыны мелі 75 перамог, з якіх 8 – рэспубліканскага ўзроўню і 2 – міжнароднага. Прынеслі апошнія навучэнцы гімназіі,  Капаткевіцкай, Навасёлкаўскай і Ляскавіцкай школ, Брынёўскага і Лучыцкага садоў-школ, Капаткевіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і іншых суб’ектаў прафілактыкі ўдалося на трэць знізіць колькасць злачынстваў, здзейсненых навучэнцамі, і фактаў ужывання імі спіртных напояў.

IMG_6480

Лепшым у сваёй падгрупе наш раён стаў і ў рабоце са зваротамі грамадзян, на другой пазіцыі – па ахове працы, на трэцяй – па ахове дзяцінства.

Разам з Лельчыцкім і Добрушскім раёнамі мы падзялілі другую пазіцыю ў рэйтынгу вынікаў працы па развіцці сістэмы спецыяльнай адукацыі. Гэты напрамак у нашым раёне курыруецца раённым цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі пад кіраўніцтвам Наталлі Мяшковай. Спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай ахоплены ўсе дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту. Амаль максімальным з’яўляецца забеспячэнне гэтай сістэмы кваліфікаванымі спецыялістамі і навучальнымі выданнямі.

Адметнымі  былі паказчыкі работы па інфармацыйна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу, арганізацыі інавацыйнай дзейнасці, якая курыруецца ў тым ліку і раённым вучэбна-метадычным кабінетам пад кіраўніцтвам Марыны Кульбы. Летась 65 педагогаў паспяхова здалі кваліфікацыйны экзамен на прысваенне вышэйшай катэгорыі. Педагогі раёна неаднаразова дзяліліся сваім вопытам на старонках рэспубліканскіх перыядычных выданняў, на абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. З васьмі прадстаўленых напрацовак пяць належаць педагогу Капаткевіцкай школы Надзеі Сігай, якая працуе па тэме краязнаўства. Таксама адзначаны працы метадыста Галіны Кушняровай (РВМК), педагога-псіхолага Юліі Жукавец (ЦКРНіР), настаўніка-дэфектолага Наталлі Герасіменка (Капаткевіцкі яслі-сад № 2).

Важным паказчыкам стала інавацыйная і эксперыментальная дзейнасць у трох установах адукацыі – гімназіі, Капаткевіцкай школе і сярэдняй школе № 1. А таксама перамога каманды Брынёўскай школы ў рэспубліканскім конкурсе педагагічных каманд “Формула разумнага лета”, другое месца ў рэспубліканскім праекце “Мы гаворым пра Пушкіна” (Кашэвіцкі сад-школа) і абласным этапе конкурсу “Суперважаты” (Бабуніцкая школа).

Чацвёртым з усіх раёнаў вобласці ў нашага аддзела быў паказчык развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, які складалі 2 перамогі нашых навучэнцаў на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, 7 – на абласным этапе рэспубліканскай і ўласна абласной алімпіяд. Таксама ў арсенале нашых школьнікаў 16 перамог у прадметных конкурсах і канферэнцыях.

Як пазначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька, работа аддзелаў мела бальную адзнаку. Калі разглядаць выніковасць працы мясцовай адукацыйнай сістэмы сярод усіх 22 раёнаў – удзельнікаў конкурсу, без падзялення па групах, то наш раён займае пятую пазіцыю з 281 балам, не дабраўшы да тройкі лідараў толькі 38 адзінак.

Святлана Сенька падзякавала ўсім педагогам і супрацоўнікам аддзела за прафесіяналізм, імкненне да творчага росту і адданасць справе. І асабліва калектыву Капаткевіцкай школы пад кіраўніцтвам Наталлі Камнацкай, які сёлета стаў пераможцам абласнога конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Пра гэта на старонках газеты мы расказвалі раней.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Пятра ШАДУРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні новага навучальнага года ў вобласці былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю працы раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму. Як стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика