Семінарыст Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі атрымаў пасвячэнне дыяканату. 21.by

Семінарыст Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі атрымаў пасвячэнне дыяканату

21.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Семинарист посвящен в дьяконы (5)
15 верасня ў кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася ўрачыстая святая імша, падчас якой біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка правёў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату семінарыста 6-га курса Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі Януша Чарнаморава.

Януш Чарнамораў нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Лагішын, дзе знаходзіцца дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. У 2013 годзе ён скончыў сярэднюю школу і паступіў у Пінскую Міждыяцэзіяльную Вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага.

Мерапрыемства, якое адбылося, сапраўды можна назваць знакавым, бо Януша Чарнаморава, ураджэнца Лагішына, вельмі добра ведаюць мясцовыя жыхары. Тым больш, у гісторыі касцёла на Палессі гэты год вельмі важны: адзначаецца 80-я гадавіна кананізацыі святога Андрэя Баболі, заступніка Пінскай дыяцэзіі, 75-я гадавіна мучаніцкай смерці благаславёнага святара Мечыслава Багаткевіча, выпускніка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, сотая гадавіна біскупскага пасвячэння першага біскупа Пінскага Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.

Дыяканскае пасвячэнне, якое з’яўляецца першай прыступкай падрыхтоўкі да святарства, здзейсніў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел выкладчыкі і навучэнцы семінарыі ў Пінску, святары, якія ўдзельнічалі ў душпастырскім фарміраванні дыякана Януша, а таксама яго родныя, сябры і вернікі. У такі важны дзень прысутнічалі на імшы і веруючыя з Лагішына, гэта стала магчымым дзякуючы кіраўніцтву ўзноўленага Лагішынскага сельскага аддзела Саюза палякаў на Беларусі, якое арганізавала аўтобус для паездкі ў Пінск.

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка звярнуўся да вернікаў, патлумачыў сутнасць служэння святароў для людзей, падкрэсліў, што пасвячэнне ў дыяканы – гэта першая прыступка да службовага святарства, якое трэба несці ад сэрца.

– Мы ўсхваляваныя і ўсцешаныя, бо маем магчымасць прысутнічаць на пасвячэнні нашага Януша. Мы памятаем яго маленькім хлопчыкам, які амаль кожны дзень наведваў касцёл. Час бег хутка. Хлопчык вырас. І ніхто не здзівіўся, калі даведаліся, што Януш мае жаданне быць ксяндзом. Стаўшы студэнтам, ён не забываўся пра свой санктуарый, часта прыязджаў, прымаў удзел у набажэнствах, мерапрыемствах. Мы ўпэнены, што ён будзе аддана служыць касцёлу. Ад усіх парафіян шчыра віншуем цябе, Януш, і жадаем, каб Маці Божая Лагішынская, Каралева Палесся, дапамагала табе і падтрымлівала ва ўсіх справах! – цёпла павіншавалі Януша вернікі з Лагішына.

Януш Чарнамораў адзначыў, што ў такі важны дзень яго жыцця ён адчувае вялікую радасць і адказнасць. У заканчэнне службы новапасвячанага дыякана маглі павіншаваць усе жадаючыя, а затым вернікаў чакаў музычны канцэрт.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 15 верасня ў кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася ўрачыстая святая імша, падчас якой біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика