Дэкрэт №3 у дзеянні: У сельскай мясцовасці беспрацоўны заўсёды можа знайсці сабе работу. 21.by

Дэкрэт №3 у дзеянні: У сельскай мясцовасці беспрацоўны заўсёды можа знайсці сабе работу

21.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І ў сельскай мясцовасці пакуль яшчэ ёсць людзі, якія афіцыйна нідзе не працуюць. Таму з гэтай катэгорыяй грамадзян праводзіцца пэўная работа. Сёлета добра наладжана працаўладкаванне вяскоўцаў у Сінькоўскім і Вішнеўскім сельсаветах. Да гэтай справы там далучаліся раённая камісія па садзейнічанні занятасці і аднайменная служба ўпраўлення па працы райвыканкама.
декрет-копия.jpg

На сустрэчах з сельскімі жыхарамі прадастаўляецца неабходная інфармацыя аб тым, якія ёсць магчымасці па працаўладкаванні людзей, колькі вакансій. Сваю інфармацыю даводзіць да гэтых людзей начальнік падатковай інспекцыі Ірына Карабінская, якая ўваходзіць у склад камісіі па працаўладкаванні грамадзян, не занятых грамадска-карыснай справай.

Цяпер беспрацоўны можа зарэгістравацца як фізічная асоба, заплаціць адзіны падатак і аказваць іншым паслугі: калоць дровы, касіць траву, палоць, капаць у агародзе і гэтак далей. Падатковая інспекцыя нават распрацавала памятку і выдае яе тым людзям, якія прыходзяць на пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні, каб яны маглі азнаёміцца з відамі дзейнасці, зарэгістравацца ў якасці фізічнай асобы і быць занятымі ў эканоміцы.

Аднак ёсць такая катэгорыя людзей, якіх, каб і хацелася, не працаўладкуеш, бо яны спачатку павінны прайсці курс лячэння ад алкагалізму. Так, пры нядаўнім наведванні назіральнай камісіяй Сольскага сельсавета мясцовы жыхар не змог паставіць у дакуменце свой подпіс, бо вельмі трэслася рука. Такія людзі, на жаль, не рэдкія ў наш час. Калі неабходна медыцынская дапамога, то трэба выкарыстаць і яе.

У склад камісіі з 25 чалавек уваходзяць прадстаўнікі праваахоўных органаў, аховы здароўя, падатковай інспекцыі, упраўлення эканомікі і сельскай гаспадаркі, іншых службаў. Усе яны прымаюць непасрэдны ўдзел у дапамозе беспрацоўным людзям, якія жывуць у сельскай мясцовасці, вырашаюць пытанне па іх працаўладкаванні ў сельгасарганізацыі паляводамі, жывёлаводамі.

Калі чалавек будзе заняты грамадска-карыснай справай, атрымліваць за гэта зарплату, то ён, хутчэй за ўсё, не стане ўчыняць крадзяжы, іншыя злачынствы.

Ёсць праблема з працаўладкаваннем асобаў, якія вяртаюцца дамоў пасля адбыцця пакарання ў месцах зняволення. Прычына ў тым, што не кожны з гэтых людзей гарыць жаданнем прыносіць карысць грамадству. Хаця яшчэ напярэдадні вызвалення папраўчыя ўстановы накіроўваюць адпаведную інфармацыю ў службу занятасці, цікавяцца, ці можа яна пасадзейнічаць у працаўладкаванні чалавека. І работнікі дзяржаўнай службы занятасці шукаюць магчымасць, каб дапамагчы гэтаму чалавеку.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І ў сельскай мясцовасці пакуль яшчэ ёсць людзі, якія афіцыйна нідзе не працуюць. Таму з гэтай катэгорыяй грамадзян праводзіцца пэўная работа. Сёлета добра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика