Выстава “Гартаючы старонкі буквара” арганізавана для асінаўшчызненскіх вучняў
21.09.2018
—
Новости Общества
|
У дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад - пачатковая школа” ў рамках правядзення інтэлектуальнага марафона “Родны Буквар” арганізавана выстава “Гартаючы старонкі буквара”. Яна прысвечана 400-годдзю з дня нараджэння першага падручніка.
Наведваючы выставу, школьнікі мелі магчымасць убачыць буквары розных гадоў выдання, розных аўтараў, на рускай і на беларускай мовах. Навучэнцы ІІІ-ІV класаў прынялі ўдзел у гістарычнай панараме “Гісторыя стварэння і развіцця беларускага “Буквара”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што ў гэтым годзе самы старажытны ў свеце буквар святкуе свой юбілей. 400 гадоў таму падручнік пад такой назвай першымі ў свеце надрукавалі беларусы. Праўда, даказалі гэта нядаўна. Усяго ў свеце захавалася два экзэмпляры буквара. Адзін знаходзіцца ў Лондане, другі, няпоўны, - у Капенгагене, у Каралеўскай бібліятэцы. Дарэчы, калі вы яшчэ не ведаеце - у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі святочным момантам стала адкрыццё галоўнага сімвала юбілейных падзей – двухметровага аб’ёмнага “Буквара”.
Н. ПАРЖОН, настаўнік пачатковых класаў ДУА “ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад - Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад - пачатковая школа” ў рамках правядзення інтэлектуальнага марафона... |
|