Пачата грамадскае абмеркаванне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва інтэрната ў Петрыкаве
28.09.2018
—
Новости Общества
|
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама паведамляе пра грамадскае абмеркаванне выбару пляцоўкі, выдзеленай пад праектаванне і будаўніцтва пяціпавярховага інтэрната маласямейнага тыпу на 96 кватэр для работнікаў ААТ “Беларуськалій” у мікрараёне “Паўночны” ў Петрыкаве. Заказчыкам будаўніцтва з’яўляецца ААТ “Беларуськалій”. Пляцоўка для будаўніцтва абмежавана вуліцамі Дружбы і Чапаева. Тэрміны правядзення абмеркавання: з 27 верасня 2018 года па 26 кастрычніка 2018 года. Пісьмовыя і вусныя заўвагі і прапановы трэба накіроўваць на адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні, старшыні камісіі Васілю Мікалаевічу Беразоўскаму па нумарах: 5-22-47, 8-029-360-51-24, па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17. Электронны адрас райвыканкама: petroir-metod@rambler.ru. Алена ДЗЕМІДЗЮК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама паведамляе пра грамадскае абмеркаванне выбару пляцоўкі, выдзеленай пад...
|
|