Ольга Попко: В архиве в Варшаве обнаружены планы местечка Кореличи середины XIX столетия. 21.by

Ольга Попко: В архиве в Варшаве обнаружены планы местечка Кореличи середины XIX столетия

29.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У варшаўскім архіве старажытных актаў выяўлены планы мястэчка Карэлічы сярэдзіны XIX стагоддзя і планы маёнтка Карэлічы, які належыў Радзівілам. Пра гэта паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Мікалаеўна Папко. На мінулым тыдні яна правяла ў Карэлічах прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна і адказала на некалькі пытанняў журналіста «Полымя».


❔ — І 2018 год, і наступныя два гады пройдуць у Беларусі пад знакам малой радзімы. Якіх ініцыятыў чакаць жыхарам Карэліцкага раёна ад Вас як ад дэпутата?

— Мне прыемна расказаць жыхарам Карэліцкага раёна аб тым, што ў варшаўскім архіве старажытных актаў (АГАД) мінскім гісторыкам М. Волкавым выяўлены планы мястэчка Карэлічы сярэдзіны XIX стагоддзя і планы маёнтка Карэлічы, які належаў Радзівілам. На плане ёсць і некалькі навакольных вёсак. Гэта вельмі каштоўныя старадаўнія дакументы, датаваныя 1852 годам. Я заказала іх копіі і перадала ў Карэліцкі райвыканкам. Ёсць ідэя вывесіць адзін з гэтых дакументаў у выглядзе банера на вуліцах Карэліч, і кожны жыхар зможа падысці і паглядзець, як у 1852 годзе называлася вуліца, на якой ён цяпер жыве. Чым цікавы дакумент? На ім — старадаўнія назвы вуліц, намаляваныя будынкі, адзначаны могілкі. Ёсць вуліцы, якія не захаваліся да нашых дзён, яны былі шчыльна забудаваны. Такія знаходкі ўзбагачаюць гісторыю Карэліч. Гэтыя веды, бясспрэчна, прывязваюць людзей да роднай зямлі.

❔ — Вольга Мікалаеўна, раскажыце аб Вашым удзеле ў Другім еўразійскім кангрэсе жанчын у Пецярбургу.

— Другі Еўразійскі жаночы форум прайшоў 19-21 верасня ў Пецярбургу, яго арганізатарам стаў Савет Федэрацый Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі. Гэты форум сабраў звыш 600 паспяховых у бізнэсе, палітыцы, навуцы жанчын, вядомых грамадскіх дзеячаў і людзей са сферы культуры. У залах пасяджэнняў я заўважыла вельмі шмат знаёмых па сродках масавай інфармацыі асоб: Валянціну Церашкову, Соню Гандзі, Ірыну Радніну. Я выступала на экспертнай сесіі «Мацярынства і занятасць», распавядала пра беларускі вопыт па падтрымцы нараджальнасці і стымуляванні занятасці жанчын-маці ў эканоміцы. Форум праводзіцца раз у тры гады, праходзіць ужо ў другі раз.

❔ — Якiя змяненнi адбудуцца ў беларускім заканадаўстве ў бліжэйшай перспектыве?

— Як вядома, чакаюцца змены ў Працоўным кодэксе. Плануецца шэраг навацый, якія тычацца маці, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Дэпутаты ініцыіруюць права бацькі на 2-тыднёвы неаплачваемы адпачынак на працягу першых шасці месяцаў пасля нараджэння дзіцяці. Гэта складаны момант для жанчыны, калі ёй так патрэбна дапамога. У Беларусі прынята лічыць, што займацца домам і дзецьмі павінна менавіта жанчына. Толькі 1% бацькоў-беларусаў сядзяць у дэкрэтным адпачынку. Хоць і мамы, і таты па нашым заканадаўстве маюць аднолькавыя правы. Напрыклад, у Швецыі каля 75% мужчын карыстаюцца магчымасцю пайсці ў дэкрэт.

❔ — З 2 кастрычніка адкрываецца новая парламенцкая сесія. Над чым будуць працаваць дэпутаты?

— Самая пільная ўвага будзе нададзена Працоўнаму кодэксу, у які плануецца ўнесці 160 паправак. Адна з навацый тычыцца жанчын-маці. У Беларусі жанчыны, якія маюць дзяцей да трох гадоў, не маюць права працаваць зверхурочна ў выходныя дні, ці, напрыклад, ездзіць у замежныя камандзіроўкі. У новым кодэксе прапануецца зняць гэтую папраўку. Калі мама можа на выходныя пакінуць сваё дзіця, напрыклад, бабулі, і папрацаваць, чым гэта дрэнна? Зараз такая магчымасць з’явіцца.

❔ — Ці падтрымліваеце Вы сувязі з Мірскім замкам, у якім некалькі гадоў былі дырэктарам?

— Зараз пішу доктарскую дысертацыю па мастацтвазнаўстве, якая напрамую тычыцца Мірскага замка, а менавіта калекцыі партрэтаў князёў Вітгенштэйнаў. Частка яе — 18 партрэтаў іх продкаў князёў Радзівілаў музей набыў яшчэ ў маю бытнасць дырэктарам. Дарэчы, нядаўна чатыры карціны вярнуліся з рэстаўрацыі. Стараюся дапамагчы супрацоўнікам замка ў навуковым плане, у пошуку стажыровак. Пад маёй рэдакцыяй выйдзе новая кніга пра князёў Вітгенштэйнаў, якія валодалі большай часткай тэрыторыі Карэліцкага раёна. Спадзяюся, што ў гэтым годзе выданне пабачыць свет і жыхары Карэліччыны змогуць з ім азнаёміцца.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У варшаўскім архіве старажытных актаў выяўлены планы мястэчка Карэлічы сярэдзіны XIX стагоддзя і планы маёнтка Карэлічы, які належыў Радзівілам. Пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика