Маладая сям'я з падарункамі і паветранымі шарамі завітала ў дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ
03.10.2018
—
Новости Общества
|
Сям’я Дзяніса і Рэгіны Міханчыкаў пачала сваё жыццё з дабрачыннасці. Маладыя людзі, калі вырашылі пажаніцца і запрашалі на вяселле гасцей, прасілі прынесці цацкі замест кветак. Рэгіна, як і кожная дзяўчына, вельмі любіць прыгожыя букеты, але ёй не падабаецца глядзець, як яны марнеюць. А Дзяніс заўсёды гатовы падтрымаць любое добрае распачынанне.
Сціплая пара з вялізнымі рознакаляровымі пакетамі з падарункамі, паветранымі шарамі і цукеркамі завітала ў дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ. Выхаванцы прытулку падарылі маладым паштоўку з пажаданнямі, а наўзамен атрымалі цацачных мядзведзяў, наборы для творчасці, фарбы, нататнікі, развіваючыя гульні і многае іншае. Настрой ва ўсіх узняўся да столі, як і гелевыя шары, а смачны пачастунак стаў добрым дадаткам да свята. Пажадаем маладой сям'і росту і памнажэння, гармоніі і любові. Мы ўпэўнены, што і праз шмат гадоў не згасне бляск у іх вачах, а ў сэрцы пяшчота. Выдатная пара і выдатны ўчынак.
Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я Дзяніса і Рэгіны Міханчыкаў пачала сваё жыццё з дабрачыннасці. Маладыя людзі, калі вырашылі пажаніцца і запрашалі на вяселле гасцей, прасілі прынесці цацкі...
|
|