Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму па версіі National Geographic. 21.by

Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму па версіі National Geographic

08.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у конкурсе National Geographic стала лепшай краінай для агратурызму, беларус Леанід Пашкоўскі названы лепшым travel-блогерам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на часопіс National Geographic Traveler.

Беларусь перамагла ў намінацыі «Агратурызм» з 50 працэнтамі галасоў, абышоўшы ў чытацкім галасаванні Італію, Бразілію, Кітай і ЗША. «Вясковы турызм — адзін з самых прывабных варыянтаў адпачынку ў Беларусі. Сёння тут знаходзяцца больш за 2 тыс. аграсядзіб», — адзначаюць аўтары рэйтынгу. Беларусь ужо была на першым радку рэйтынгу лепшых краін для агратурызму па National Geographic у 2016 годзе.

Аўтара блога «Хачу дадому. Падарожжы, у якія вы не паедзеце» Леаніда Пашкоўскага чытачы назвалі лепшым travel-блогерам. Ён набраў 47 працэнтаў галасоў і з вялікім адрывам абышоў канкурэнтаў.

Анлайн-галасаванне праходзіла ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіралі лепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у конкурсе National Geographic стала лепшай краінай для агратурызму, беларус Леанід Пашкоўскі названы лепшым travel-блогерам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика