Падтрымка з “клопатам”
13.10.2018
—
Новости Общества
|
Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа напярэдадні Дня пажылых людзей наведала 16 адзінокіх пенсіянераў. Уручылі ім прадуктовыя наборы і цёплае адзенне. У Капаткевіцкую гарпасялковую і Навасёлкаўскую ўчастковую бальніцу для палат сястрынскага догляду перададзена пасцельная бялізна, памперсы, адзенне, кандытарскія вырабы для “салодкага стала”. Пражываючым у палаце сястрынскага догляду Ляскавіцкай участковай бальніцы Чырвоны Крыж сумесна з РАНС уручылі ручнікі, бялізну, цёплае адзенне, прысмакі. Валанцёры Капаткевіцкай школы наведалі мясцовы дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, уручылі яго жыхарам сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, і выступілі з канцэртам. Валанцёры-школьнікі таксама павіншавалі пажылых людзей па месцы жыхарства. У першым тэрапеўтычным аддзяленні ЦРБ пры спонсарскай падтрымцы прадпрымальніка Аляксандра Кузьміча сіламі Петрыкаўскага ўчастка Жыткавіцкага ПМК-97 быў зроблены касметычны рамонт у палаце для ветэранаў. Арганізатарам рамонту выступіла наша таварыства. Усе перадсвяточныя акцыі былі праведзены пры спонсарскай падтрымцы прадпрымальнікаў Уладзіміра Фурмана, Святланы Сялюк і Анатоля Мячына. Акцыя “Клопат”, праводзімая сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, працягнулася напярэдадні Дня маці. Былі наведаны пажылыя маці, пяць шматдзетных сем’яў, у адной з якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. У падарунак сем’і атрымалі прадуктовыя наборы, пасцельную бялізну і адзенне. Ад РАНС дзеці атрымалі настольныя гульні па пажарнай бяспецы. Людміла ПЕТУХОВА, старшыня райарганізацыі БТЧК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа напярэдадні Дня пажылых людзей наведала 16 адзінокіх пенсіянераў. Уручылі ім прадуктовыя наборы і цёплае адзенне. У...
|
|